Курсы валют

Доллар США
2.1137
Евро
Российский рубль

Погода

0..-2 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

22.01.2020

Як вядома, хакейная каманда прэзідэнта ў чарговы раз выйграла Калядны турнір. Трэнер каманды Дзмітрый Баскаў расказаў, што ў канцы кожнай трэніроўкі прэзідэнт дарыць гульцам шакаладкі з аўтографам: «Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакаладкі». Тым часам хакейная каманда мінскага «Дынама» пабіла рэкорд па колькасці паражэнняў запар.

Як і звычайна, на Каляды
Хакейны зладзілі турнір
І тыя, хто бліжэй да ўлады,
І сам, канешне, правадыр.
Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

06.01.2020

71-гадовая цешча былога супрацоўнiка Следчага камітэта (яна жыве ў Глыбокім Віцебскай вобласці) прадае недароблены катэдж у Драздах за 1 мільён 800 тысяч рублёў. На пытанне «Нашай Нівы»: «Адкуль грошы?» — пенсіянерка адказала: «Будавала сама. Справаздачыцца ні перад кім не збіраюся».

Увысь яго кар’ера ўзнесла!
І хоць пакуль што не на трон,
А толькі ў цёпленькае крэсла,
Ды быў вялікай шышкай ён.

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

18.12.2019

Кіраўніцтва ААТ «Баранавічыгазбуд» палічыла, што вартаўнік атрымлівае задужа вялікую зарплату, і зменшыла яе да… 41 рубля 25 капеек. Вартаўнік звярнуўся ў суд, дзе за прагулы яму налічылі 530 рублёў і кампенсацыю за маральныя страты.

Начальнік проста агарошыў
Пытаннем тым вартаўніка:
— Не сорамна такія грошы
Атрымліваць нашармака?
Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

11.12.2019

На фермах Віцебшчыны няма каму даіць кароў. Аблвыканкам разаслаў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў рэкамендацыю: замяняць даярак, якія не выйшлі на працу, іншымі работнікамі — бухгалтарамі і г.д.

Чыноўніку аблвыканкама
Хоць дабрахоць ідзі ў турму,
Бо выспявае проста драма:
Кароў даіць няма каму.
На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

05.12.2019

Два рабочыя адной са сталічных фірм злавілі свайго дырэктара і добра настукалі яму малатком па каленях. А ўсё з-за таго, што дырэктар затрымліваў ім зарплату. Дарэчы, як паведаміла Генеральная пракуратура, прадпрыемстваў, якія плацяць зарплаты несвоечасова, у краіне досыць многа.

Той час ужо мінуў нібыта,
Быў незайздросным час, калі
Па дапамогу да бандытаў
Пакрыўджаныя ўсе ішлі.
На лепшае няма надзей, таму пара ісці ў музей

На лепшае няма надзей, таму пара ісці ў музей

11.11.2019

У Музеі гісторыі і культуры Наваполацка на службу ўзялі кацяня. Яго, абадранага, пабітага, супрацоўнікі музея падабралі на вуліцы. Яны ўпэўнены: на ганак коціка прывяло не толькі жаданне здабыць прытулак, але і прага пазнання. У кацяняці ёсць спецыяльнае меню і цацкі.

Адмысловая падзея,
Ёй другія не раўня:
Супрацоўнікі музея
Прытулілі кацяня!
З-за чаго ўзнялася «бура»? Па дарозе бегла кура…

З-за чаго ўзнялася «бура»? Па дарозе бегла кура…

25.10.2019

У Гродна дзяцюк патэлефанаваў выратавальнікам і ў міліцыю: маўляў, курыца бегае па вуліцы і замінае дарожнаму руху. Службоўцы пасмяяліся і параілі звязацца з ДАІ. Даішнікі пераадрасавалі дзецюка ў службу па адлове жывёл і ў Інспекцыю аховы жывёльнага свету. У рэшце рэшт курыцу злавілі, змясцілі ў спецпрыёмнік, і цяпер участковы будзе шукаць гаспадара птушкі. Уся аперацыя па адлове курыцы доўжылася дзве гадзіны.

Там, дзе ў вёсцы Дом культуры,
Сельсавет, кантора, храм,
Кожны дзень пасуцца куры,
І не страшна ім, курам.
Патрэбна для шчасця купляць, а не красці

Патрэбна для шчасця купляць, а не красці

16.10.2019

У Мінску мужчына на нейкі час пакінуў каля пад’езда дзіцячую каляску коштам 700 рублёў. А потым хапіўся, што каляска прапала. Высветлілася, што яе ўкрала суседка-пенсіянерка. Свой ганебны ўчынак яна растлумачыла так: «У мяне ж якраз унук нарадзіўся…»

Няма са злодзеямі зладу,
Іх развялося дужа шмат…
Пакінуў дзядзька без нагляду
Каляску, што для немаўлят.
А «дэтэктару хлусні» веры больш няма ані!

А «дэтэктару хлусні» веры больш няма ані!

10.10.2019

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў, чаму ён адмяніў праверкі супрацоўнікаў на паліграфе: сістэма недасканалая, чалавек хвалюецца… На думку міністра, характарыстыка начальства і калектыву важней, чым заключэнне «паліграфіста».

Недалёка час, калі
Прыняло начальства меры,
Каб сумленнымі былі
Нашы міліцыянеры,
Гэта ж трэба: дэпутаты — як гарэзы-дашкаляты

Гэта ж трэба: дэпутаты — як гарэзы-дашкаляты

26.09.2019

Прэзідэнт сказаў, што трэба падтрымліваць жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры ў парламент, бо «мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць — сорамна перад жанчынамі».

Калі заўтра дзень жаночы,
Дык жанчына-дэпутат
Працаваць не надта хоча —
Дома спраў задужа шмат.