Курсы валют

Доллар США
2.1228
Евро
Российский рубль

Погода

-1..1 °C

Страница автора

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Аксіёмы жыцця

Аксіёмы жыцця

24.09.2016

Кніга «Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна», якую бліскуча падрыхтаваў да друку мой калега Сяргей Шапран і не менш бліскуча ў якасці літаратурнага тамады прэзентаваў паэт Міхась Скобла, не мае патрэбы тлумачэння зместу, бо яно — у назве. 

Веды Дразда

Веды Дразда

30.03.2016

Звычайна вершы чытаюць пад музыку. На прэзентацыі кнігі Зміцера Дразда «Зарэчча. Веды вады» яны таксама гучалі пад музыку. Пад музыку цудоўных фота, якія моцна ўпрыгожвалі не толькі саму кнігу, але і сцены кнігарні «Галіяфы».

«Ты виноват лишь тем, что хочется мне кушать»

«Ты виноват лишь тем, что хочется мне кушать»

30.10.2014

Упэўнены, гэтую вядомую фразу з крылоўскай басні не раз узгадвалі, калі гаворка ішла пра так званыя прэвентыўныя затрыманні. Аднак у гэтым годзе іх колькасць, як кажуць, «зашкалівае». Асабліва, калі ўлічыць хакейны чэмпіянат свету. Дарэчы, менавіта ён наглядна паказаў, што пад каток існуючай улады могуць трапіць не толькі палітычныя апаненты. 

«Кобрынскі ключ»

«Кобрынскі ключ»

19.06.2014

У чарговай вандроўкі ад «Куфэрку падарожжаў» менавіта такая арыгінальная назва. З дапамогай старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча яны паспрабуюць гэтым «ключом» адчыніць дзверы некаторых гістарычных таямніц мінулага Берасцейшчыны.

Паэт з вялікай літары

Паэт з вялікай літары

09.06.2014

Як і іншыя, я ведаў, што выдатны паэт і цудоўны чалавек Генадзь Бураўкін вельмі цяжка хворы, і свае апошнія дні трымаецца па-геройску мужна. Як і іншыя (будзем шчырымі) у думках я чакаў непазбежны фінал, але, калі той прыйшоў (выбачайце “прапісную” ісціну), маральна аказаўся да гэтага непадрыхтаваным.

Нястомны дзядзька Рыгор

Нястомны дзядзька Рыгор

10.03.2014

Гэты артыкул мне дапамог зрабіць вядомы журналіст Сяргей Шапран, за што яму — чарговы дзякуй. Як і за здымкі Рыгора Барадуліна, бо ўсе яны ўзятыя з асабістага архіва Сяргея.
Пазней тэкст друкаваўся ў кнігах «Лёсы» і «Найноўшая гісторыя ў асобах». Сумная нагода прымусіла надрукаваць яго яшчэ раз. Перш за ўсё для таго, каб зноў пачуць голас народнага паэта Беларусі. 


Другі дэбют

Другі дэбют

08.03.2014

Першы адбыўся ў 2009 годзе. Наўрад ці тады аўтар «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» Ілля Копыл думаў, што яго кнігу чакае такі рэзананс. Упэўнены, многія памятаюць «ветэранскае абурэнне», якое выклікала перадрукоўка тэксту адной з незалежных газет. Нават пікеты ля рэдакцыі ладзілі.

ЯК МІЛІНКЕВІЧ СТАЎ ЭКСКУРСАВОДАМ

ЯК МІЛІНКЕВІЧ СТАЎ ЭКСКУРСАВОДАМ

20.08.2012

Адказ на пытанне-назву просты — па асабістаму жаданню. Чарговая з «Вандровак у Еўропу» праходзіла ў роднай для яго Гародні. Каб правесці абяцаную экскурсію па Фарным касцёле, Аляксандр Уладзіміравіч прыехаў з-за мяжы ў пяць гадзін раніцы і, не гледзячы на бяссонную ноч, амаль дзве гадзіны працаваў у новай якасці. Патлумачыў усё шчырым «сантыментам да гадзіннікаў», асабліва да таго, што ўстаноўлены на вежы Фарнага касцёла.
З гэтага і пачалася наша размова з Аляксандрам Мілінкевічам.