Курсы валют

Доллар США
2.4368
Евро
Российский рубль

Погода

16..18 °C

Страница автора

Андрей ХАДАНОВИЧ

Нязнайкі ў горадзе сонца

Нязнайкі ў горадзе сонца

20.05.2020

Калі вы належыце да творцаў, што працуюць са словам, ніколі не слухайце плэер у грамадскім транспарце. Трымайце вушы гатовымі да сустрэчы з цудоўным, і яно вас не абміне. Цікавы сюжэт пісьменніку, рэвалюцыйную ідэю філосафу, рэкламны слоган капірайтэру, геніяльную фразу для знаёмства пачаткоўцу-пікаперу здольны падарыць сусед-пасажыр, які — не раўнуючы Леў Талстой — не можа маўчаць. Сёй-той не можа настолькі таленавіта, што ніякі плэер вас не ўратуе.

Сціплае абаянне сціпласці

Сціплае абаянне сціпласці

18.03.2020

«Беларус пахваліў беларуса і не памёр», — кажуць людзі. Не нейкія там ворагі-суседзі ці аб’ектыўныя замежныя назіральнікі, а самі беларусы. Пачуўшы такое, замежныя назіральнікі пішуць у сваіх падарожных дзённіках: «Беларусаў вылучае не абы-якая самаіронія». Беларусы радуюцца, што іх нехта пахваліў, але самі сваіх па-ранейшаму не хваляць.

Класікі і сучаснікі: топ 5 беларускай сучаснай прозы

Класікі і сучаснікі: топ 5 беларускай сучаснай прозы

30.01.2020

«Добры пісьменнік — мёртвы пісьменнік» — гэтая ісціна адкрыецца ў нас кожнаму школьніку, калі ён зверне ўвагу на гады жыцця паэта ці празаіка ў сваім падручніку. Гэта само сабой зразумела, калі гаворка пра класіку мінулых стагоддзяў. Але і ў раздзеле «сучаснікаў» побач з іменем літаратара найхутчэй будуць дзве даты праз злучок або працяжнік, і рэдкія выключэнні толькі пацьвердзяць правіла.