Курсы валют

Доллар США
2.6042
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

23.09.2020

У Хойніках адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі 200 мясцовых жыхароў. Каб адказаць на пытанні, прыйшлі старшыня райвыканкама, начальнік міліцыі і пракурор, якія запэўнілі, што грамадзяне нічога процізаконнага не робяць, а рэпартаж з мітынга з’явіцца ў раённай газеце. Аднак неўзабаве (відаць, па падказцы «зверху») раёны суд пачаў штрафаваць удзельнікаў мітынгу.

Вельмі пільны клопат, скажам прама
(І з’явіўся ён з нядаўніх пор),
Мелі старшыня райвыканкама,
Міліцэйскі бос і пракурор.
Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

16.09.2020

Падчас аднаго з судоў над журналістамі адвакат спытаўся ў ампаўца-«ціхара», якія штаны былі ў яго ў той дзень, каб можна было апазнаць на відэазапісе. «Я не магу сказаць, гэта сакрэтная інфармацыя», — пачулі ад амапаўца.

Каб за народам сочку весці,
Пратэсты вывучыць знутры,
З людзьмі на вулічныя шэсці
Таемна ходзяць «ціхары».
Ён намалюе потым турму з калючым дротам

Ён намалюе потым турму з калючым дротам

16.09.2020

У Наваполацку маладая жанчына Зоя Скварцова гуляла з 4-гадовым сынам. На асфальце хлопчык намаляваў крэйдай дамок, а мама дамалявала бел-чырвона-белы сцяг і лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!» Жанчыну з дзіцём забралі ў міліцыю, пратрымалі ў аддзеле паўтары гадзіны, склалі пратакол і перадалі яго ў суд…

З-за чаго ўсчалася «схватка»,
Завяршыўшыся судом?
На асфальце хлапчанятка
Малявала крэйдай дом,
Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

16.09.2020

Жодзінскі маладзён Аляксандр Шабан замест службы ў арміі выбраў іншы варыянт: па кантракце пайшоў служыць у мясцовую турму. Калі вечарам Аляксандр з сябрамі гуляў па сталіцы, яго схапілі амапаўцы. Спачатку прывезлі ў Партызанскі РУУС, а потым у родную жодзінскую турму. Маладзёну прыйшлося прайсці праз «усе кругі пекла»… На наступны дзень пасля суда начальства паведаміла Шабану, што ён звольнены.

Служыць у войску — гэта гонар.
Ва ўсякім разе кажуць так.
Ды не жадаў насіць пагонаў
(Хаця б яфрэйтара) юнак.
Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

08.09.2020

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў заявіў, што з боку сілавікоў катаванняў не было.
Міністэрства ўнутраных спраў на сайце дзяржзакупак размясціла тэндар на рамонт 290 электрашокераў.

Ён самавіты, пры пагонах,
Яго язык — не памяло,
І знаем мы са слоў ягоных,
Што катаванняў не было.

Боец АМАПа і вяльможа спявацьмуць гімн «Магутны Божа»

Боец АМАПа і вяльможа спявацьмуць гімн «Магутны Божа»

08.09.2020

Падчас нядаўніх катаванняў пратэстоўцаў байцы АМАПа, у прыватнасці, прымушалі іх спяваць дзяржаўны гімн Беларусі.

Як быццам трапіў у гестапа
Пасля пратэсту маладзён.
Здавалася, байцы АМАПа
Яму, няшчаснаму, гамон
І іншы сцяг, і іншы шлях

І іншы сцяг, і іншы шлях

08.09.2020

У Магілёве падчас мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі вецер сарваў і знёс з будынка аблвыканкама агромністы дзяржаўны сцяг Беларусі.

Прыгожы, светлы горад. Плошча.
Людскі натоўп. Будынак-гмах.
Над гмахам вецер сцяг палошча —
Агромністы дзяржаўны сцяг.
Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

08.09.2020

Выступаючы на мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, жанчына з глыбінкі сказала: «У мяне маленькая зарплата, я адчуваю сябе неабароненай, я не была на моры. Я за Лукашэнку».

Жанчыне шчасця не стае,
Бо не жыве багата:
Працуе ўвішна, ды ў яе
Маленькая зарплата —
Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

25.08.2020

Напярэдадні выбараў у выступленнях Аляксандра Лукашэнкі адчувалася крыўда на беларускі народ: маўляў, сіл не шкадаваў на сваім пасту, і тым не менш гучаць заклікі выбраць іншага кандыдата. Да прыкладу, ён выказаў дакор «творцам» («Учора кланяліся, звіваліся, радаваліся. Пелі, скакалі. Што з імі здарылася?»), папракнуў выпускнікоў ліцэя БДУ, якім «былі дадзеныя прэферэнцыі з боку дзяржавы» і якіх «узрасціў на ўласных грудзях».

Разлічваў Бацька, што не будзе,
Бадай, на выбарах праблем:
Народ ужо прывык к аблудзе,
А значыць, будзе «глух і нем»,