Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Сабе на забаву прыдумалі справу

Сабе на забаву прыдумалі справу

05.07.2016

Пасля двух гадоў у СІЗА былая дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вярнулася на роднае прадпрыемства. Людзі сустрэлі яе апладысментамі, уручылі букеты, хлеб-соль. Анягож: за час адсутнасці асуджанай дырэктаркі некалі паспяховая фабрыка зусім заняпала…

Пры нашым сённяшнім жыцці
У душы лезе скруха:
Шаром, як кажуць, пакаці —
Паўсюль амаль разруха.

Не таму служы, хто для нас чужы

Не таму служы, хто для нас чужы

27.06.2016

Калі расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў уручыў Лідзіі Ярмошынай ганаровы знак «За заслугі ў арганізацыі выбараў», старшыня Цэнтрвыбаркама выгукнула: «Служу саюзнай дзяржаве!».

Не сумняваўся я ні дня,
Што толькі прэзідэнту
Цэнтрвыбаркама старшыня
Адданая дашчэнту:

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

18.06.2016

Аляксандр Лукашэнка: «Нам дэмакратыя трэба, калі чалавек працуе, атрымлівае хоць якую зарплату, каб хлебушка купіць, малачка, смятаны, тваражку, часам і кавалачак мяса, каб накарміць дзіцёнка, і гэтак далей. Ну, мяса ўжо давайце летам многа есці не будзем».

Прызнаемся: на зайздрасць нам,
Жыве ў раскошы Захад сыты.
Усё даступнае панам,
І люд жыруе паспаліты.

А можа, гэта крык душы?

А можа, гэта крык душы?

13.06.2016

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Івацэвіцкага раёна актыўна збірае подпісы за тое, каб школа, у якой яна выкладае, перайшла на рускамоўнае навучанне. Педагог тлумачыць гэта тым, што ў беларускамоўных выпускнікоў у нашай краіне няма ніякіх перспектыў.

На першы погляд, дзіўна выглядае,
Наогул як вар’яцкі нейкі «бзік»:
Настаўніца, што «мову» выкладае,
Актыўна агітуе за «язык».

Муж заместа жонкі будзе мыць пялёнкі

Муж заместа жонкі будзе мыць пялёнкі

09.06.2016

Дэпутаты звярнуліся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з просьбай разабрацца, ці варта ўводзіць абавязковы для бацькі адпачынак па доглядзе за дзіцём.

Апошнім часам у Яніны
Жыццё бурліла,
А пасля
Яно складалася з руціны,
Бо нарадзіла немаўля.

Угробяць без пары такія дактары

Угробяць без пары такія дактары

27.05.2016

Галоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение», доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Абаеў заявіў, што праз 10—15 гадоў у Беларусі адбудзецца катастрофа: не будзе каму вучыць дактароў, бо ў медыінстытутах працуюць кадры, якія даўно не займаліся практычнай медыцынай.

У сціплы гарадок раённы
Хірург прыехаў малады.
Як чалавек амаль прыгонны,
Размеркаваны ён сюды.

А на халеры тыя дзверы?

А на халеры тыя дзверы?

21.05.2016

Віцебскі гарвыканкам аб’явіў тэндэр на замену дзвярэй сваіх кабінетаў на чацвёртым паверсе. Кошт — 200 мільёнаў рублёў. І гэта ў той час, калі ніяк не могуць адрамантаваць паліклініку ў мікрараёне «Поўдзень-7» (трэба 300 мільёнаў рублёў), дзіцячы садок, школу…

Чыноўнікам гарвыканкама
Абрыдлі вельмі «хадакі»:
Нібыта п’яніцы да крамы,
Нібыта вернікі да храма,
Ідуць мужчыны і жанкі,

Не знае стомы «невядомы»…

Не знае стомы «невядомы»…

11.05.2016

Гучны рэзананс атрымала «справа графіцістаў», калі міліцыянеры збілі юнакоў. Супраць ахоўнікаў парадку была ўзбуджана крымінальная справа, але нядаўна пацярпелыя атрымалі паведамленне следчага, што «справа прыпынена ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Навіна — проста жах дый годзе,
Спярша не верылася нат:
У міліцэйскім асяроддзі
Завёўся нейкі злыдзень-гад.

Пустыя жываты, зашытыя раты

Пустыя жываты, зашытыя раты

25.04.2016

Завёўшы размову аб прынцыпах работы ў працоўных калектывах, прэзідэнт сказаў: «Права чалавека — сказаць тое, што ён думае, у патрэбным месцы. Аднак, калі прыйшоў на працу, рот павінен быць, груба кажучы, зашыты, таму што там дыктат».

Усе мы дбаем пра здароўе.
Каб з пузам не было праблем,
Спрадвеку існуе выслоўе:
«Калі я ем, я глух і нем».

На конкурс бульбаш вязе эпатаж

На конкурс бульбаш вязе эпатаж

12.04.2016

Мяркуецца, што беларускі прадстаўнік на конкурсе «Еўрабачанне-2016» Аляксандр Іваноў выступіць… абсалютна голым ды яшчэ выведзе за сабой ваўка і ваўчыцу.

На «Еўрабачанні» ніколі
Не выйгравалі мы, на жаль.
Не першыя рыхтуе ролі
Для нас і гэты фестываль.