Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Змусілі кабету атрымаць газету…

Змусілі кабету атрымаць газету…

17.02.2016

Калі жыхарка Салігорска заплаціла за камунальныя паслугі, у касіркі пошты не аказалася рэшты, і яна разлічылася з наведніцай… дзяржаўнай газетай. Хоць тая прасіла даць ёй ручку ці сшытак для дачкі-школьніцы.

Мы быццам бы народ багаты:
Пасля адзінкі на грашах
Нулі застылі, як салдаты,
Іх столькі многа — проста жах!

Каб жылося без пакут, дэпутату — «парашут»

Каб жылося без пакут, дэпутату — «парашут»

05.02.2016

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заклалі ў каштарыс расходаў 3 мільярды 310 мільёнаў рублёў на ўласную «выхадную дапамогу». Гэта значыць, кожны з іх восенню гэтага года, калі скончацца паўнамоцтвы Палаты, атрымае ў якасці дадатковай падтрымкі 30 мільёнаў рублёў.

Вяшчае нам тэлеэкран
(Я да яго, на жаль, прыкуты):
Для велькаможных расіян
Стварае ўлада «парашуты».

Чаму на стадыён не ходзіць больш Антон

Чаму на стадыён не ходзіць больш Антон

25.01.2016

Анжаліка К. з Ліды атрымала пагрознае паведамленне з міліцыі: «Вашыя дзеці з’яўляюцца заўзятарамі футбольнай каманды «Ліда» і былі заўважаны на стадыёне «Алімпія»…»

Спярша падумаў: «Ці не глюкі?»
І пабялеў Антон, як мел,
Калі канверт узяў у рукі.
«Прыбыць Вам трэба ў райаддзел», —

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

10.01.2016

Кіраўнік Дзяржваенкама Сяргей Гурулёў уручыў граматы падначаленым «за сумленную працу, стараннасць, руплівасць і разумную ініцыятыву, праяўленыя пры падрыхтоўцы наведвання кіраўніком дзяржавы РПУП «Завод дакладнай электрамеханікі».

Падобныя падзеі-з’явы
Здараюцца не кожны год:
Сам Бацька, галава дзяржавы,
Наведаць парашыў завод.

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

25.12.2015

Мясцовыя нярэдка ўлады незадаволеныя тым, што дэмакраты-актывісты часта скардзяцца на чыноўнікаў. А газеты нагадваюць, што ў савецкі час такіх «дысідэнтаў» сурова каралі, ссылалі ў ГУЛАГ.

Сёння ўладныя чыны
Паважаюць толькі Тату,
Ды затое як паны
Для свайго электарату.

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

06.12.2015

Выступаючы на «круглым стале» з удзелам вучоных, дэпутатаў і міністраў, навуковы супрацоўнік НАН Аляксей Дзермант заявіў: «…Сімволіка, звязаная з БНР, калабарацыяністамі і з перыядам пачатку 1990-х, — гэта сімволіка няўдачнікаў. Тых, хто не змог пераканаць беларускі народ у сваёй праўдзе і даказаць сваю здольнасць у дзяржаўным кіраванні. Гэта сімвалы лузераў».

Ва ўсіх народаў ёсць вытокі
Або іначай — карані,
З якіх атрымліваюць сокі,
Каб сілкавацца дзень пры дні.

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

13.11.2015

Каб атрымаць грамадзянства нашых краін-суседак (Польшчы, Літвы, Латвіі), трэба здаць іспыт на мове тытульнай нацыі. А ў Беларусі гэта не абавязкова.

Многа міль праплыўшы морам,
Перасекшы акіян,
Беларус папаў на форум,
Што праводзіўся ў ААН.

…І трэнера болей няма на футболе

…І трэнера болей няма на футболе

05.11.2015

Калі галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч захацеў трапіць на гульню «Шахцёра» і «Мінска», яго затрымалі, абшукалі і абразілі міліцыянты, бо не пазналі ў ім кіраўніка асноўнай каманды. Разбіральніцтва было доўгім…

Як з бел-чырвона-белым сцягам
Заўзятар прыйдзе на футбол,
Яму ў каршэнь дадуць няблага,
Складуць службоўцы пратакол.

На пстрычкі варта гуляць у карты

На пстрычкі варта гуляць у карты

30.10.2015

У Баранавічах мужыкі гулялі ў карты. Той, хто прайграў, павінен быў прайсці па горадзе голым. Ён і прайшоў. І атрымаў за гэта тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Спярша, бадай, напомніць варта:
Калі ў турму патрапіў ты
І прагуляў там штосьці ў карты,
Дык гэты доўг, лічы, святы.