Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Займелі лекі ад недарэкі

Займелі лекі ад недарэкі

22.10.2015

На распрацоўку вакцыны супраць свіной чумы з дзяржбюджэту было выдаткавана 2,2 мільярда рублёў. Гендырэктар (цяпер ужо былы) Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі размеркаваў гэтыя грошы паміж жонкай, дзецьмі, сваякамі, якія быццам бы распрацоўвалі лекі. Нікуды не вартую «вакцыну» папросту знішчылі.

Хваробы — гэта не сакрэт —
Для нас заўжды пакута.
Таму выказваў свой імпэт
Дырэктар інстытута,

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

13.10.2015

Незвычайную акцыю правёў гродзенскі магазін «Арызона». Там зладзілі бясплатную раздачу абутку тым, хто прыйшоў у краму ў купальных касцюмах. Наведнікаў было — процьма!

Сягоння грошай, скажам прама,
Ёсць у людзей не надта шмат.
І бедаваў дырэктар крамы:
Таварамі забіты склад.

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

08.10.2015

Газета «Наша Ніва» апублікавала спіс чыноўнікаў, якія пабудавалі катэджы ў Драздах, Вяснінцы і за «Мінск-Арэнай». Спрэс — прадстаўнікі прэзідэнцкай эліты! Калі жыць на сярэдні беларускі заробак і плаціць падаткі, на катэдж былога міністра юстыцыі давядзецца ашчаджаць 330 гадоў.

Звычайна шлях да ўлады коўзкі,
Не кожнаму — такі вянец…
Тым болей дзіўна, калі з вёскі
У людзі выб’ецца хлапец.

Лішні мільён дае пенсіён

Лішні мільён дае пенсіён

29.09.2015

Белстат апублікаваў звесткі аб тым, колькі грошай прыходзіцца на адну сярэднестатыстычную сям’ю і на кожнага члена ў ёй. Сярод тых, каму ў месяц перападае найбольш, аказаліся сем’і, у якіх ёсць… пенсіянеры.

У вёску езджу як на дачу,
Наведваю свой родны кут.
Абарыгенаў мала бачу,
Там у асноўным прышлы люд.

Ад старшыні паперлі, як і звычайна, «перлы»

Ад старшыні паперлі, як і звычайна, «перлы»

21.09.2015

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама: «Я лічу, мой пост адносіцца да катэгорыі тых, на якія мала ахвочых. Гэта месца складанае і неграшовае. Ніякіх фінансавых патокаў, ніякай асаблівай улады. Да таго ж відавочна, што я спраўляюся са сваімі абавязкамі так, як гэта задавальняе майго наймальніка, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Зноўку выбараў пара
Завітала к нам у госці,
Трэба зноў абраць «цара»,
«Пасадзіць на трон» кагосьці.
Усё наадварот мы робім з года ў год

Усё наадварот мы робім з года ў год

25.08.2015

У Шклове ўсталявалі новы геральдычны знак, на якім пазначана, што горад заснаваны ў 1535 годзе. Але ж з летапісаў вядома, што ў гэтым годзе Шклоў быў спалены маскоўскім войскам пад кіраўніцтвам ваяводы Васіля Шуйскага.

Усё мы робім неўпапад,
Усё не так, як у людзей.
І прыкладаў, прынамсі, шмат —
Іх кожны школьнік прывядзе.

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

10.08.2015

Хто толькі ні спрабаваў вылучыцца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта! І беспрацоўцы, і жанчына, вылучыцца якой параіў уласны муж, і нават прадстаўніца фірмы, якую калегі абралі толькі таму, што ў яе «руды колер валасоў».

Быў невялічкім калектыў,
Людзей — не больш дзясятка.
Хоць ён і не заможна жыў,
Але й не надта гадка.

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

26.07.2015

Апошнім часам у Магілёве пачалі з’яўляцца помнікі гістарычным асобам расійскага паходжання: Мікалаю II, Пушкіну (ажно два!), генералу Раманаву, палкоўніку Куцепаву і г.д. А пра сваіх землякоў, славутых беларусаў, быццам і забылі…

Я невыказны сум агораў,
Скрыпела аж маё пяро,
Калі пісаць пачаў пра горад,
Дзе лёг вужакаю Дняпро.