Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Жылі-былі браты Рублі

Жылі-былі браты Рублі

23.04.2015

Не сакрэт, што беларускі рубель цалкам залежыць ад расійскага. Дэвальвавалася расійская валюта — тое ж адбылося і з беларускай.

Былі нібы браты-блізняты
(Бо не адрозніш іх амаль)
Рубель-бульбаш — ён небагаты —
І багацей Рубель-маскаль.
У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

07.04.2015

Кіраўніца музея гісторыі, якая раней працавала ў ідэалагічным аддзеле раёна, забараніла выставу «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны», бо ёй не спадабалася слова «шляхта». Затым яна не дазволіла выступіць на выставе музыкам гурта «Бодхі», бо яны не прайшлі «дрэс-код» — былі барадатымі.

Даўно адкінуў я сумненні,
Што ідэолагам мазгі
Даюць яшчэ пры нараджэнні
Бацькі, анёлы ці багі.
Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

26.03.2015

Пенсіянерцы з Мінска давядзецца заплаціць 1 мільён 200 тысяч рублёў штрафу, бо на яе аб’яву аб продажы кацяняці адгукнулася падатковая інспекцыя.

На ўскраіне ў бабулі дом,
Ды і не дом, а хатка.
Пад плот аднойчы камячком
Прыбегла кацянятка.
Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

19.03.2015

Фатографа адной з газет міліцыя затрымала за тое, што ён здымаў будынак Акадэміі навук. Аказваецца, Міністэрства ўнутраных спраў прыняло пастанову, згодна з якой нельга фатаграфаваць будынкі, дзе месцяцца розныя дзяржаўныя органы, аэрапорт, чыгуначны вакзал і г.д.

Бягуць удалеч рэйкі-шпалы.
Паўзуць вужакі-цягнікі.
Буфет прасторнага вакзала.
Стол быццам грыб.
Два дзецюкі.
Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

18.03.2015

Згодна з рашэннем Светлагорскага райвыканкама, месцам для правядзення мітынгаў, пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў была вызначана «сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку». Але неўзабаве высветлілася, што «сцэнічнай пляцоўкі»… не існуе ў прыродзе.

Аж стогне выканкам мясцовы.
У чынавенства ад турбот
Апухлі, мовіць так, галовы:
Зусім разбэсціўся народ.
Калісьці гарыла любіла «чарніла»

Калісьці гарыла любіла «чарніла»

07.03.2015

Генетыкі сцвярджаюць: чалавека з малпы зрабіла не праца, а алкаголь. Нашыя продкі спускаліся з дрэў на зямлю ў пошуках забрадзелых фруктаў-паданак.
…П’яную пчалу, якая сабрала скіслы нектар, «ахоўніцы» не пускаюць у вулей, а часам караюць — адкусваюць ёй лапкі.

Раз сышліся каля крамы
У суботу мужыкі.
Дружна градусы і грамы
Залівалі ў гарлякі.

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

26.02.2015

На калегіі Міністэрства аховы здароўя міністр Васіль Жарко сказаў, што ў гэты няпросты крызісны год кожны з медыкаў разумее, што даваў клятву Гіпакрата, «і працуе не за грошы, а па сумленні і па сваім прызванні».

Наш люд не знае ні халеры,
А хто такі ён, Гіпакрат.
Ён жыў даўно, да новай эры,
І звестак пра яго няшмат.
Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

21.02.2015

«Што тычыцца зарплаты, дык яе частку мне прыносяць у канверце… Калі штосьці застаецца, дык я захоўваю ў кабінеце загараднай рэзідэнцыі ў левай скрыні зверху. Вось левая верхняя скрыня, там у канверце ляжаць гэтыя грошы… У гэтым загашніку, можа, мільёнаў 50 зараз і ёсць. Калі хочаце, магу пазычыць».

Аляксандр Лукашэнка.
Чуткі-плёткі ўсе адкіну:
Я не злодзей, не бандыт.
Каб купіць сабе машыну,
Парашыў узяць крэдыт.
Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

12.02.2015

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі людзей, якія хацелі пакласці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Адзін з міліцыянераў патлумачыў: «Ну, трэба ж разабрацца, каму гэты помнік і каму ён належыць. Усё не так проста».

Ганарыцца хлопчык Пеця:
Тата — міліцыянер!
І няхай зайздросцяць дзеці:
Хто яму раўня цяпер?
Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

05.02.2015

За браканьерства ў Веткаўскім раёне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці інспектары прыродааховы, егеры, леснікі, супрацоўнікі міліцыі. Яны забілі чатырох ласёў.

Дзе спляліся дрэваў шаты,
Дзе пралегла пушча скрозь,
Там спрадвеку жыў Рагаты,
А калі прасцей, дык Лось.