Курсы валют

Доллар США
2.41
Евро
Российский рубль

Погода

12..14 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Усё наадварот мы робім з года ў год

Усё наадварот мы робім з года ў год

25.08.2015

У Шклове ўсталявалі новы геральдычны знак, на якім пазначана, што горад заснаваны ў 1535 годзе. Але ж з летапісаў вядома, што ў гэтым годзе Шклоў быў спалены маскоўскім войскам пад кіраўніцтвам ваяводы Васіля Шуйскага.

Усё мы робім неўпапад,
Усё не так, як у людзей.
І прыкладаў, прынамсі, шмат —
Іх кожны школьнік прывядзе.

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

10.08.2015

Хто толькі ні спрабаваў вылучыцца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта! І беспрацоўцы, і жанчына, вылучыцца якой параіў уласны муж, і нават прадстаўніца фірмы, якую калегі абралі толькі таму, што ў яе «руды колер валасоў».

Быў невялічкім калектыў,
Людзей — не больш дзясятка.
Хоць ён і не заможна жыў,
Але й не надта гадка.

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

26.07.2015

Апошнім часам у Магілёве пачалі з’яўляцца помнікі гістарычным асобам расійскага паходжання: Мікалаю II, Пушкіну (ажно два!), генералу Раманаву, палкоўніку Куцепаву і г.д. А пра сваіх землякоў, славутых беларусаў, быццам і забылі…

Я невыказны сум агораў,
Скрыпела аж маё пяро,
Калі пісаць пачаў пра горад,
Дзе лёг вужакаю Дняпро.
У нас народ сляпы, як крот

У нас народ сляпы, як крот

13.07.2015

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што для сляпых выбаршчыкаў матэрыялы аб кандыдатах у прэзідэнты і трафарэты для бюлетэняў надрукуюць шрыфтом Брайля, участкі забяспечаць лупамі.

Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сляпы, быццам крот.
Максім Багдановіч 
Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!

Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!

08.07.2015

Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў, што прызыўнікі маюць права праходзіць альтэрнатыўную службу па рэлігійных прычынах, але пры гэтым павінны «асабіста абгрунтаваць глыбіню рэлігійных перакананняў».

У ваенкамаў ёсць турботы,
Бо сёння ў нас расклад такі:
Без асаблівае ахвоты
Ідуць у войска юнакі.
Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе

Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе

01.07.2015

Паводле дадзеных Белстата, на складах беларускіх прадпрыемстваў назапасілася вялізная колькасць нерэалізаванай прадукцыі — ад тэхнікі да харчавання. Нават бюстгалтары сталі заляжалым таварам.

Не адыду я ад навіны
(Яе падкінуў нам Белстат),
Што сёння на складах краіны
Бюстгалтараў задужа шмат.