Курсы валют

Доллар США
2.0373
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

«Я вінаваты! Садзіце за краты…»

«Я вінаваты! Садзіце за краты…»

15.10.2014

27-гадовы мінчук з’явіўся ў міліцыю з пакаяннем і прызнаўся, што падманваў грамадзян: абяцаў аказаць паслугу, браў перадаплату і… прападаў з грашыма.

Каму з нас не псавалі кроў
І хто пакут не зведаў
Ад бессаромных махляроў
І розных прайдзісветаў?
У суседа мардабой — не цікавяцца табой

У суседа мардабой — не цікавяцца табой

06.10.2014

На фоне вайны ва Украіне Еўропа ўжо не згадвае пра «беларускую дыктатуру». А наш міністр замежных спраў нанёс рабочы візіт у Польшчу, дзе яго сустрэлі вельмі добразычліва.

Буржуі розныя З Еўропы
Плявузгалі, што ў нас дыктат,
НЕ Раз узводзілі паклёпы
На Наш шчаслівы існы лад.
Крэветкі для суседкі

Крэветкі для суседкі

25.09.2014

Пасля харчовых санкцый у адносінах да Захаду на расійскіх прылаўках з’явіліся прадукты з этыкеткамі накшталт: «Крэветкі. Краіна паходжання — Беларусь». Дзіўна, але мы прадаём суседцы вінаград, лімоны, ківі, палтус, кальмараў, васьміногаў, крабаў…

Расія пазірала ласа,
Нас запрашала на парог:
— Вязіце малако і мяса,
Сыры, смятану і тварог,
Накраўшы багата, не трапіш за краты

Накраўшы багата, не трапіш за краты

17.09.2014

Былы старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін кампенсаваў нанесеныя дзяржаве страты, і з гэтае нагоды прэзідэнт заявіў: «Кампенсаваў — дык не трэба яго хапаць і цягнуць за краты». Дзіўная логіка: украў, прызнаўся і — гуляй на волі!

Нарэшце прынялі закон
У нашае дзяржаве:
«Як хтосьці ўкраў мільярд-мільён,
А потым неўзабаве
Пакаяўся, прызнаў віну,
Улада спадцішка пакліча Пазняка

Улада спадцішка пакліча Пазняка

17.09.2014

Сацыялагічныя апытанні дэманструюць залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды, асабліва тэлебачання. Нездарма, напрыклад, большасць беларусаў падтрымала далучэнне Крыму да Расіі.

Не зразумелі мы як трэба
І не ўсвядомілі як след,
Калі на нас, нібыта з неба,
Зваліўся суверэнітэт.
Вось гэтак Саўмін шкадуе жанчын

Вось гэтак Саўмін шкадуе жанчын

02.09.2014

Урад пашырыў спіс прафесій, якімі нельга займацца слабаму полу. Жанчыны не могуць быць вадалазамі, збіраць плады з дрэў на вышыні больш як 1,3 метра, тушыць пажары, кіраваць грузавікамі і міжгароднімі аўтобусамі і г.д.

Паліна адчувала стому,
Бо за станком стаяла дзень.
І зараз, бедная, дадому
Ішла-хісталася, як цень.
Мужчыны і кабеты, забудзьце пра пікеты!

Мужчыны і кабеты, забудзьце пра пікеты!

22.08.2014

У Клічаве мясцовая ўлада забараніла правядзенне пікета супраць алкагалізацыі насельніцтва, бо на гэта не даў дазволу… уласнік гарэлачнай крамы, каля якой і павінен быў адбыцца пікет.

Краіну нашую накрыла
Адна вялікая бяда:
Паўсюль гарэлка і «чарніла»
У глоткі льюцца, як вада.
Удзячныя без меры чынку пенсіянеры

Удзячныя без меры чынку пенсіянеры

14.08.2014

Старшыня Рагачоўскага райвыканкама падпісаў распараджэнне, згодна з якім супрацоўнікі ўпраўленняў, аддзелаў выканкама і раённых службаў замацаваны за вёскамі раёна.

У час наш пісьмы шлюць не часта,
Бо тэлефоны тут і там.
І дзіўна, што бабуля Наста
Прыслала ліст у выканкам.