Курсы валют

Доллар США
2.381
Евро
Российский рубль

Погода

12..14 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

18.03.2015

Згодна з рашэннем Светлагорскага райвыканкама, месцам для правядзення мітынгаў, пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў была вызначана «сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку». Але неўзабаве высветлілася, што «сцэнічнай пляцоўкі»… не існуе ў прыродзе.

Аж стогне выканкам мясцовы.
У чынавенства ад турбот
Апухлі, мовіць так, галовы:
Зусім разбэсціўся народ.
Калісьці гарыла любіла «чарніла»

Калісьці гарыла любіла «чарніла»

07.03.2015

Генетыкі сцвярджаюць: чалавека з малпы зрабіла не праца, а алкаголь. Нашыя продкі спускаліся з дрэў на зямлю ў пошуках забрадзелых фруктаў-паданак.
…П’яную пчалу, якая сабрала скіслы нектар, «ахоўніцы» не пускаюць у вулей, а часам караюць — адкусваюць ёй лапкі.

Раз сышліся каля крамы
У суботу мужыкі.
Дружна градусы і грамы
Залівалі ў гарлякі.

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

26.02.2015

На калегіі Міністэрства аховы здароўя міністр Васіль Жарко сказаў, што ў гэты няпросты крызісны год кожны з медыкаў разумее, што даваў клятву Гіпакрата, «і працуе не за грошы, а па сумленні і па сваім прызванні».

Наш люд не знае ні халеры,
А хто такі ён, Гіпакрат.
Ён жыў даўно, да новай эры,
І звестак пра яго няшмат.
Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

21.02.2015

«Што тычыцца зарплаты, дык яе частку мне прыносяць у канверце… Калі штосьці застаецца, дык я захоўваю ў кабінеце загараднай рэзідэнцыі ў левай скрыні зверху. Вось левая верхняя скрыня, там у канверце ляжаць гэтыя грошы… У гэтым загашніку, можа, мільёнаў 50 зараз і ёсць. Калі хочаце, магу пазычыць».

Аляксандр Лукашэнка.
Чуткі-плёткі ўсе адкіну:
Я не злодзей, не бандыт.
Каб купіць сабе машыну,
Парашыў узяць крэдыт.
Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

12.02.2015

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі людзей, якія хацелі пакласці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Адзін з міліцыянераў патлумачыў: «Ну, трэба ж разабрацца, каму гэты помнік і каму ён належыць. Усё не так проста».

Ганарыцца хлопчык Пеця:
Тата — міліцыянер!
І няхай зайздросцяць дзеці:
Хто яму раўня цяпер?
Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

05.02.2015

За браканьерства ў Веткаўскім раёне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці інспектары прыродааховы, егеры, леснікі, супрацоўнікі міліцыі. Яны забілі чатырох ласёў.

Дзе спляліся дрэваў шаты,
Дзе пралегла пушча скрозь,
Там спрадвеку жыў Рагаты,
А калі прасцей, дык Лось.
І ў пракурора бывае гора

І ў пракурора бывае гора

23.12.2014

Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гомельскай абласной пракуратуры Аляксандр Доля за падбухторванне да буйнога хабару і махлярства асуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Не нейкі гламазда Рыгор,
Рыгор — чыноўнік грозны,
Ён велькаможны пракурор,
Страх для злачынцаў розных.
Далі альтэрнатыву: пабіць у хвост ці ў грыву?

Далі альтэрнатыву: пабіць у хвост ці ў грыву?

23.12.2014

Міністэрства абароны і пастаянная камісія па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў распрацавалі праект закона аб альтэрнатыўнай службе. Ёю можна скарыстацца толькі па рэлігійных перакананнях, прычым альтэрнатыўшчыкі служыцьмуць удвая больш, заробак — мізэрны, іншай працай займацца забаронена і г.д.

Як на канвееры, законы
Штампуюць дэпутаты ў нас.
Яны міністра абароны
Паклікалі на гэты раз.
Ці ж адзін цяпер гэткі афіцэр?

Ці ж адзін цяпер гэткі афіцэр?

17.11.2014

Супрацоўніка ДАІ ў Віцебскай вобласці пакаралі за нецэнзурную лаянку. Яго не толькі аштрафавалі, але і звольнілі.

На сходзе тым не мог спыніцца,
Не мог стрымацца генерал.
Ён бушаваў, як навальніца,
Як на вадзе дзявяты вал.