Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Суд і Палата маўчаць зацята

Суд і Палата маўчаць зацята

01.03.2014

Хоць прававых праблем у нашай краіне аж занадта, у мінулым годзе Канстытуцыйны суд не зрабіў ніводнага заключэння аб адпаведнасці прававых актаў Канстытуцыі Беларусі.

Колісь месцам для дэбатаў
Быў Вярхоўны наш Савет,
Бо сумленна дэпутатаў
Абіралі — як і след.
Штосьці не так!

Штосьці не так!

21.02.2014

На здымках кінастужкі «Авель», заказанай Міністэрствам культуры, масоўцы забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!». Замест гэтага ў вусны маладзёнам, якія штурмуюць Дом ураду, уклалі словы-крык: «Штосьці не так!»

— Заклік «Жыве Беларусь!»
Не гадзіцца —
Бацька ў нацдэмы запіша няўзнак, —
Вынес вердыкт ідэолаг-тупіца. —
Досыць нам выкрыкаў
«Штосьці не так!»
Дэпутатам няхай будзе ў нас папугай

Дэпутатам няхай будзе ў нас папугай

18.02.2014

У Гомелі група жыхароў падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты папугая Яшы. Прадстаўніца выбаркама некалькі разоў паглядзела на фотаздымак папугая на старонцы і… прыняла паперы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы «Якава Іосіфавіча Жукоўскага».

«Гульнёй у выбары» занята
Улада нашая здавён.
Вам мець патрэбна дэпутата?
Як бачыш, абярэцца ён!
Зялёныя штаны гадзяцца для шпаны

Зялёныя штаны гадзяцца для шпаны

09.02.2014

Наконт формы для нашых алімпійцаў Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мне паказалі экіпіроўку, на што я адказаў, што апранаць яе не буду. Як прэзідэнт краіны будзе хадзіць у зялёных штанах? Добра, што не блакітныя, чэснае слова…»

Нам поспехаў Алімпіяды
Прыносяць — як наплакаў кот…
І тут ні ўзбучкі, ні загады
Не дададуць узнагарод.
Хто ў фаворы год каторы?

Хто ў фаворы год каторы?

30.01.2014

Сёлета па ўзгадненні з прэзідэнтам пазбавілі льготаў па арэндзе памяшканняў ГА «Таварыства беларускай мовы», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», «Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў», саюзы прадпрымальнікаў і экалагічныя арганізацыі. Затое захаваныя льготы амаль для ўсіх федэрацый спорту (тым лікам і гольфа), Камуністычнай партыі Беларусі…

Святы для ўлады прынцып гэты,
Ён непарушны з года ў год:
Якія ў нас прыярытэты,
Такі і спіс для льгот-выгод.
Можа, у царкве «мова» ажыве?..

Можа, у царкве «мова» ажыве?..

23.01.2014

Нядаўна прызначаны мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел паведаміў, што ён пастараецца вывучыць беларускую мову.

Усе прызнаць даўно гатовы,
Ні для каго цяпер не ўздзіў,
Што не чутно ўжо роднай мовы —
Як смерч па мове пахадзіў.
Луналі мары пра даляры

Луналі мары пра даляры

15.01.2014

Выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч сказаў, што калі б у новым годзе ў Беларусь паступіла 8—9 мільярдаў доларавых інвестыцый, дык «ніякіх праблем у краіне не было б». Маўляў, не было б іх і тады, «калі б у нас было 2,5 мільёна кароў…»

Без перапынку на абед
Паседжанне з міністрамі:
Мазгуюць, як скляпаць бюджэт,
Як рухацца наперад след,
Каб тэмпы сталі быстрымі.
Чым мець пасаду, лепш крочыць ззаду

Чым мець пасаду, лепш крочыць ззаду

08.01.2014

У кадравым рэзерве прэзідэнта на пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі было тры кандыдатуры. Аднак усе яны ад прапановы адмовіліся. Давялося прызначыць на высокую пасаду намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама…

Што для чыноўніка кар’ера?
Яна — галоўнае ў жыцці.
Ну хто, напрыклад, да прэм’ера
Не захацеў бы дарасці?
Хто сёння «ў шакаладзе», магчыма, заўтра сядзе

Хто сёння «ў шакаладзе», магчыма, заўтра сядзе

26.12.2013

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі, атрымаў тытул ганаровага грамадзяніна горада Парыжа.

Маркоцяцца ўладныя нашы чыны:
Не любіць іх Захад
Багаты і хіжы,
І нават Варшаву не ўбачаць яны,
Такое «кіно» бачым даўно

Такое «кіно» бачым даўно

19.12.2013

Слуцкая міліцыя ўварвалася ў Казловіцкі Дом культуры, дзе намячаўся прагляд фільма «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысвечанага Слуцкаму збройнаму чыну. Было затрымана 17 чалавек, пераважна пенсіянераў, якіх апытвалі на «месцы злачынства» каля дзвюх гадзін.

Як заўжды, ва ўгоду ўладзе
(Павялося так здавён)
Дабрахоць ці па загадзе
Навяла «мянтоўка» шмон.