Курсы валют

Доллар США
2.1141
Евро
Российский рубль

Погода

3..5 °C

Страница автора

Сергей ЗАКОННИКОВ

Сергей ЗАКОННИКОВ

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэмій Польшчы і Украіны.

Транзітная тэрыторыя

Транзітная тэрыторыя

02.09.2014

Шавіністычны дух у Расіі пануе стагоддзямі, але даўно не выяўляўся так выразна, як цяпер, аб чым сведчаць сацыялагічныя даследаванні. Таму не дзіўна, што пасля захопу Крыма і наступных правакацый супраць Украіны на імперскую хвалю настроіліся нават тэлеканалы, якія лічыліся прагрэсіўнымі. 

Перакосы

Перакосы

22.08.2014

Жывыя моманты быцця даюць для разумення сітуацыі, у якую трапілі «памяркоўныя беларусы», значна болей, чым тысячы артыкулаў палітолагаў, журналістаў. Жанчына, стоячы ў гастраноме, дзе ўключана радыё, слухае чарговую прачуханку, наладжаную кіраўніком краіны сваім памочнікам, і раптам не вытрымлівае, ускліквае: «Господи, когда же это кончится?» 

«Дайце спакойна жыць…»

«Дайце спакойна жыць…»

14.08.2014

Самым станоўчым, што прынесла Перамога ў крывавай і стратнай Вялікай Айчыннай вайне, — было баявое пабрацімства народаў СССР, якія разам адстойвалі сваю свабоду, спакой і мір на роднай зямлі. Але затым гэты святы і далікатны набытак знішчыла няправільная нацыянальная палітыка Крамля, татальная русіфікацыя самабытных рэспублік.

Адкладзены шанц

Адкладзены шанц

08.08.2014

Старэйшае насельніцтва ў СССР вельмі часта паўтарала: «Нам жывецца кепска, але трэба патрываць, затое нашы дзеці будуць жыць добра». Маё пакаленне, хоць і будавала разам з бацькамі згодна прапагандысцкай версіі камунізм — «светлую будучыню чалавецтва», ужо такіх слоў не гаварыла. 

«Харысты»

«Харысты»

30.07.2014

Майму пакаленню пашанцавала ў жыцці, бо яно яшчэ заспела сапраўдныя народныя спевы. Песня нязмушана вырывалася з душы жанчын, дзяўчат і нават мужчын, якія шчыравалі на полі, у лузе. Асабліва помняцца хвіліны, калі яны вярталіся ў паўзмроку з працы і мелодыя аддзялялася ад людзей, набывала свабоду, лунала ў небе, жыла сама па сабе.

Здрабненне асобы

Здрабненне асобы

23.07.2014

Аглядаючы два апошнія дзесяцігоддзі, незалежныя палітычныя эксперты СНД прыходзяць да высновы, што паўсюдна знішчаны дэмакратычныя выбары, разбураны грамадскія інстытуты, звузілася культурная прастора. Уціск нараджае ў душах людзей пачуцці татальнай безвыходнасці, адчаю.

Прыватнае жыццё

Прыватнае жыццё

14.07.2014

Наладжванне заможнага, змястоўнага прыватнага жыцця, у якім культурна расце чалавек, можа дапамагчы хутчэйшай трансфармацыі тутэйшага люду ў сапраўдны народ. Але аўтарытарны рэжым нават дэкларатыўна такую задачу перад сабой ніколі не ставіў, бо безмаёмасным, бяспраўным і затурканым насельніцтвам лягчэй кіраваць. 

Вяртанне прыгону

Вяртанне прыгону

09.07.2014

Я вырас у беларускай глыбінцы, з маленства спазнаў яе суровы быт. Вёску няшчадна гвалцілі і рабавалі як пры Сталіне, так і значна пазней. Нездарма ў СССР крамлёўскае начальства пастаянна далдоніла пра «стирание граней» паміж горадам і вёскай, але яны так і не сцерліся да цяперашняга часу. 

Змаганне за мову

Змаганне за мову

09.07.2014

У Беларусі ёсць людзі, якія скардзяцца на дэфіцыт пазітыву, хоць мясцовыя СМІ пад завязку запоўнены пахвальбой. Пра хранічныя правалы ў эканоміцы, у сацыяльнай сферы паведамляецца толькі тады, калі надта прыпячэ. А мне не хапае сапраўднай стабільнасці, праўды, справядлівасці і роднай мовы.

Напісанае застаецца

Напісанае застаецца

02.07.2014

Наш час не гуманістычны, а прагматычны і жорсткі. Месца літаратуры ў жыцці людзей значна звузілася. Але ўсё роўна надыходзіць хвіліна, калі чалавек бярэ ў рукі кнігу, яе электронны заменнік або садзіцца да кампутара, каб знайсці словы, якія яму патрэбны, якія падтрымаюць, суцешаць, натхняць на добрую справу.