Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Галадае народ? Прадавай самалёт!

Галадае народ? Прадавай самалёт!

30.10.2013

Прэзідэнт афрыканскай дзяржавы Малаві Джойс Банда прадала прэзідэнцкі самалёт, каб накарміць галодных у сваёй краіне.

У Афрыцы далёкай дзесьці
Ёсць у туземцаў шмат пакут:
Няма чаго народу есці,
Жыве ў галечы просты люд.
Народзец

Народзец

23.10.2013

«У апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»
Аляксандр Лукашэнка

Лухту наш Бацька не гародзіць,
Не плешча языком дарма:
Народзец — ён і ёсць народзец,
І назвы лепшае няма.

Музей небагаты на экспанаты

Музей небагаты на экспанаты

09.10.2013

У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці экспануецца 17 падарункаў прэзідэнту і кіраўніцтву краіны. З Заходняй Еўропы няма ніводнага…

Якія сёння накірункі
У белы свет адкрыты нам?
Пра гэта сведчаць падарункі,
Што нашым выдалі чынам.


Закладнікі

Закладнікі

02.10.2013

Палітолагі сцвярджаюць, што беларуская ўлада бярэ закладнікаў: мясцовых апазіцыянераў — каб «гандлявацца» з Захадам, ксяндза Лазара — каб рабіць ціск на каталіцкую царкву, алігарха Баўмгертнера — каб паўплываць на Расію…

Душой крывіць, бадай, не будзем —
Такі дэвіз будзённы наш:
Каб добра тут жылося людзям,
Мы робім Захаду шантаж.
Едзеш за кардон? Заплаці мільён!

Едзеш за кардон? Заплаці мільён!

25.09.2013

Шырокі розгалас атрымала заява прэзідэнта аб тым, што з усіх грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі, мяркуецца браць пошліну 100 долараў. Маўляў, яны закупляюць за мяжой тавары, а беларуская прадукцыя не прадаецца.

Бардак, прабачце, самы чысты,
Што з Беларусі ўжо здавён
Усе так званыя турысты
Бясплатна ездзяць за кардон.
Будуць ці не грошы ў казне?

Будуць ці не грошы ў казне?

11.09.2013

Нядаўна прэм’ер-міністр Беларусі выступіў з прапановай увесці падатак для непрацуючых грамадзян, а цяпер стаў вядомы ягоны памер: 8 мільёнаў рублёў за год.

«На працу ездзяць за граніцу
Вучоныя й будаўнікі,
А ў нашых лечацца бальніцах,
Іх дзеці ходзяць у садкі.
Не вучоба, а роба

Не вучоба, а роба

28.08.2013

Сёлета беларускія ВНУ паднялі цэны за навучанне, і адукацыя ў БДУ будзе каштаваць даражэй, чым у французскай Сарбоне.

«Сацыяльную дзяржаву
Мы будуем!» — кажуць нам.
А якую ж бачым яву?
Добра жыць адным панам —
Больш не трэба дзецям неба…

Больш не трэба дзецям неба…

21.08.2013

Мінскі планетарый просіць у гараджан дапамогі ў рамонце абсерваторыі. І трэба ўсяго 7 тысяч долараў…

Дзяцінства розныя адценні…
І кожны з нас, малакасос,
Скіроўваў позірк летуценны
Да ясных зорак, да нябёс.
Стварылі рай? Жывуць няхай!

Стварылі рай? Жывуць няхай!

07.08.2013

Журналісты дзяржаўных СМІ звярнуліся ў рэдакцыю Onliner.by са скаргай-нараканнем на тое, што ўжо тры гады не распачынаецца будаўніцтва дома, у якім яны павінны атрымаць кватэры. Гэты зварот атрымаў шырокі розгалас у інтэрнэце, і водгукі зводзяцца да аднаго: так вам і трэба!
… Колісь я прапанаваў свае творы ў адну з дзяржаўных газет і атрымаў адказ: «Фельетоны мы не друкуем увогуле».
З даўніх пор, з часін застою,
Журналістам быў Пятро.
Не рэдактар,
Ды затое
Ён «набіў руку-пяро».
Нямашка хлеба? На продаж — неба!

Нямашка хлеба? На продаж — неба!

17.07.2013

На тэрыторыі Беларусі будзе размешчана расійская авіябаза, аднак улада даводзіць, што гэта ніяк не паўплывае на нашую незалежнасць і суверэнітэт.

Сцвярджае ўлада нам бязмежна
І ганарыцца, не сакрэт:
Жывём мы сёння незалежна
І маем суверэнітэт.