Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

ХАКЕІСТ І АРАТЫ АТРЫМАЛІ ЗАРПЛАТЫ…

ХАКЕІСТ І АРАТЫ АТРЫМАЛІ ЗАРПЛАТЫ…

11.03.2013

Нядаўна была абвешчана цікавая лічба: хакеісты мінскага «Дынама» атрымліваюць па 420 мільёнаў рублёў (50 тысяч долараў) у месяц. Між тым у сваёй зоне КХЛ дынамаўцы занялі толькі 10-е месца і не выйшлі ў плэй-оф, а зборная Беларусі не трапіла на зімовую Алімпіяду ў Сочы…

Каторы год ужо араты,
На ніве рупіцца Рыгор.
Бядак з маленства, як пракляты,
За плуг бярэцца і сахор.
ЗАМЕСТ СЫРАДОЮ ГЛАДЫШЫК З ВАДОЮ

ЗАМЕСТ СЫРАДОЮ ГЛАДЫШЫК З ВАДОЮ

05.03.2013

У Быхаўскім раёне за крадзеж 10 літраў малака судом аштрафаваныя 4 даяркі. Кожная павінна аддаць па мільёну рублёў. Даяркі патлумачылі, што столькі ж складае іхні заробак, а спрабавалі ўкрасці таму, што няма чым карміць дзяцей…

Паліну, вечную даярку,
Даймала злыбяда-бяда:
Заробак — мізэр, а на карку
Дзяцей галодных чарада:
ІДЭАЛЫ І ЗЛЫДНІ

ІДЭАЛЫ І ЗЛЫДНІ

25.02.2013

Беларуская ўлада фактычна праігнаравала 150-годдзе паўстання 1863 года і 175-годдзе ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага, а ідэолагі назвалі нацыянальнага героя «тэрарыстам». Затое заклікалі шанаваць тагачаснага генерал-губернатара Мураўёва, які затапіў паўстанне ў крыві і якога пры жыцці называлі «вешальнікам».

Здавалася, для беларусаў
Надзеі вынырнуў прамень,
Без рэвалюцый-ператрусаў
Народ падымецца з калень,
ПЛАЦІЦЕ, ЧАЎНАКІ, ЗА ШКОЛЫ І САДКІ

ПЛАЦІЦЕ, ЧАЎНАКІ, ЗА ШКОЛЫ І САДКІ

18.02.2013

Пракурор Гродненскай вобласці заявіў, што чаўнакі, якія возяць за мяжу салярку і цыгарэты, будуць за грошы абслугоўвацца ў паліклініках, а таксама больш плаціць за дзіцячыя садкі.

Ён, пракурор, як леў, сярдзіты,
Даліся ў знакі чаўнакі:
— Нахлебнікі і паразіты!
«ГРЭХ»

«ГРЭХ»

05.02.2013

знаёміць чытачоў нашай газеты. Вось і зараз мы друкуем два ўрыўкі з рамана «Грэх», а таксама ўступнае слова аўтара, у якім ён тлумачыць, якой тэме прысвечаны твор.
Цалкам раман будзе надрукаваны ў часопісе «Дзеяслоў».
БЕЗ ВІБРАТАРА І МУЖА МАЛАДЗІЦЫ ЦЯЖКА ДУЖА…

БЕЗ ВІБРАТАРА І МУЖА МАЛАДЗІЦЫ ЦЯЖКА ДУЖА…

05.02.2013

Мытнікі канфіскавалі больш за 800 сексуальных «цацак» — фалаімітатараў і вібратараў, якія прадпрымальнік вёз у Беларусь у «крайслеры».

Ні для каго не станецца сакрэтам,
Калі я лішні раз для ўсіх скажу:
Мужчыны нашы
І зімой, і летам
На працу выязджаюць за мяжу.
ДЛЯ ВАС, НАЧАЛЬНІКІ, МАЕ ПЫТАЛЬНІКІ

ДЛЯ ВАС, НАЧАЛЬНІКІ, МАЕ ПЫТАЛЬНІКІ

28.01.2013

Жыхар Віцебска ў колах аўтамабіля (!) вёз з Варонежскай вобласці 80 скрынак сала (2 тоны 800 кілаграмаў) без аніякіх дакументаў. Праваахоўнікі знайшлі «кантрабанду» і… знішчылі ўсё сала коштам 110 мільёнаў рублёў.

Нам кажуць, што прадукты танныя
У Беларусі як нідзе,
Што ўлада наша — з неба маннаю
І да дастатку нас вядзе.
РАСКЛАД ЦЯПЕР ТАКІ: КРЫТЭРЫЙ — ЖАБРАКІ

РАСКЛАД ЦЯПЕР ТАКІ: КРЫТЭРЫЙ — ЖАБРАКІ

21.01.2013

Адна з дзяржаўных газет задалася пытаннем: адкуль бамжы, якіх у нас нямала, бяруць для сябе адзежу? Са смеццевых кантэйнераў! А калі нашыя людзі выкідваюць непатрэбнае адзенне, значыць, эканоміка пайшла на папраўку, робіць выснову газета.

Было ў цара адной краіны
Задужа многа розных спраў.
А што паробіш?
Ён — адзіны!
Нікому «руль» не давяраў.
САМАГОНКА І ДЗЕЎКІ, ДЗЕД МАРОЗ І ПРЫПЕЎКІ

САМАГОНКА І ДЗЕЎКІ, ДЗЕД МАРОЗ І ПРЫПЕЎКІ

14.01.2013

12-дзённы адпачынак у аднапакаёвым двухмесным нумары ў санаторыі Віцебскай вобласці з улікам навагодняй праграмы каштаваў… амаль 1100 долараў. За такія ж грошы і на такі ж тэрмін можна было набыць пуцёўку ў Тайланд.

Здароўе справы падкасілі,
«Апухнуў» розум ад турбот,
І разважаў дзялок з Расіі,
Дзе адпачыць на Новы год.
НЕ ХОЧАШ РЫНКУ? ГРЫЗІ СКАРЫНКУ!

НЕ ХОЧАШ РЫНКУ? ГРЫЗІ СКАРЫНКУ!

14.01.2013

Міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле: «Эканомікі не могуць быць трывалымі без дэмакратыі. Свабода рынку і дэмакратыя ўзаемазвязаныя». Экс-міністр фінансаў Расіі А. Кудрын: «Калі ўзровень жыцця расце, народ пачынае хацець дэмакратыі». Аляксандр Лукашэнка: «Рыначную ідэалогію нам падкінулі для таго, каб знішчыць тую эканоміку, якая ў нас была… Ні чарта ён (рынак. — А. Н.) не адрэгулюе…»

Калгас калісьці быў, як глыба,
І меў ён сажалак каскад.
І касяком адзіным рыба
Жыла ў ім дваццаць год назад.