Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

«ПІСАКІ», СЛАВА, МІРАЖ І ЯВА

«ПІСАКІ», СЛАВА, МІРАЖ І ЯВА

10.11.2012

Расійскіх рэгіянальных журналістаў павезлі ў Брэсцкую крэпасць, каб яны пранікліся гераізмам народа, але там «пісакі» сутыкнуліся з жанчынай, што прасіла міласціну.

Каб людзі верылі ў Расіі,
Што люд тутэйшы — не жабрак,
Як і зазвычай, запрасілі
Адтуль правераных «пісак».
УЗБАЛАМУЦІЎ КІПРЫЁТ СПАКОЙНЫ, ЦІХІ НАШ НАРОД

УЗБАЛАМУЦІЎ КІПРЫЁТ СПАКОЙНЫ, ЦІХІ НАШ НАРОД

04.11.2012

У Мінску прайшла выстава «Нерухомасць. Восень 2012», у якой упершыню ўзяў удзел найбуйнейшы забудоўшчык Кіпра — кампанія «Арыста Дэвелоперс». Высветлілася, што элітная кватэра на сонечным востраве абыдзецца нашмат дзешавей, чым «панэлька» ў Мінску…
На ўсю Еўропу крызіс рынуў,
Еўропа чэзне на вачах…
Буржуям трэба новы рынак
Шукаць, каб бізнес не зачах.
ПАБОКУ ЗАКОНЫ, ЗАВУЦЬ СТАДЫЁНЫ!

ПАБОКУ ЗАКОНЫ, ЗАВУЦЬ СТАДЫЁНЫ!

26.10.2012

Спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка на апошнім пасяджэнні, падводзячы вынікі працы, пахваліўся поспехамі дэпутатаў на спаборніцтвах, дзе ў спорце супернічалі парламенты некалькіх краін. Напрыклад, беларуская каманда заняла трэцяе месца ў бадмінтоне і настольным тэнісе і другое — у футболе. «Усяго вам найлепшага на спартыўнай арэне!» — напрыканцы пажадаў спікер дэпутатам.

Не трэба магам быць заўзятым,
Каб ведаць (тут я не маню!),
Хто зноўку стане дэпутатам,
Хто абярэцца ўпершыню,
МЫ — НЕ РАБЫ, РАБЫ — НЕ МЫ?

МЫ — НЕ РАБЫ, РАБЫ — НЕ МЫ?

19.10.2012

Беларускія камунальнікі пачалі экспартаваць у Расію дворнікаў, бо, на думку расіян, беларусы прыбіраюць тэрыторыю лепей, чым выхадцы з Сярэдняй Азіі.

Калісь насельнікі Расіі
(Не так, прынамсі, і даўно)
У свету белага прасілі
І чалабітныя насілі:
— Канца нястачам не відно!
ТАКАЯ БЫЛЬ: І ГНІЛЬ, І ЦВІЛЬ

ТАКАЯ БЫЛЬ: І ГНІЛЬ, І ЦВІЛЬ

12.10.2012

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі паведаміў, што прыкладна 40 працэнтаў гародніны, якая вырошчваецца ў Беларусі, губляецца пры захоўванні і перапрацоўцы.

Пачаць патрэбна, мусіць, так:
Спярша была яна, расада.
Калі вясна прыйшла няўзнак,
Хтось пасадзіў яе на грады.
ПАМОЖА УГА, КАЛІ ТУГА…

ПАМОЖА УГА, КАЛІ ТУГА…

12.10.2012

Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёна скардзяцца на жыццё: заробкі нізкія, жыллё не рамантуюць, дахі цякуць, а кіраўніцтва стварае «ўзорную ферму». Пра гэта яны спярша напісалі Аляксандру Лукашэнку, а затым і… прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу.

Душу не цешыць лад калгасны…
І вось ужо каторы год
Пісаў чынушам разнамасным
Заявы-скаргі дзед Хвядот.
ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ

ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ

05.10.2012

Пры адкрыцці мінскага супермаркета «Віталюр» тым, хто купіць тавараў на 200 тысяч рублёў і больш, былі абяцаныя 3-працэнтныя зніжкі. Людзі літаральна штурмавалі магазін…

У краіне, скажам прама,
Сёння гэтакі расклад:
Грошай мала ў нас, а крамаў,
Як на ўздзіў, задужа шмат.
ЗГНІЛІ КАЛАСЫ, ДЫ ЁСЦЬ ГАЛАСЫ

ЗГНІЛІ КАЛАСЫ, ДЫ ЁСЦЬ ГАЛАСЫ

05.10.2012

Напярэдадні выбараў палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў такую думку: «Барацьба за высокую яўку ва ўмовах заклікаў апазіцыі стане галоўнай задачай усёй выканаўчай вертыкалі. Менавіта па гэтаму паказчыку, а не па ўзроўні ўраджайнасці будуць ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці мясцовай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў».

Лявона, старшыню калгаса,
Пазвалі неяк « у раён».
Там не пра збожжа, не пра мяса
Пачуў загад суровы ён:
— На носе выбары. Задача:
На ўчастках яўку забяспеч.