Курсы валют

Доллар США
2.0373
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ

ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ

05.10.2012

Пры адкрыцці мінскага супермаркета «Віталюр» тым, хто купіць тавараў на 200 тысяч рублёў і больш, былі абяцаныя 3-працэнтныя зніжкі. Людзі літаральна штурмавалі магазін…

У краіне, скажам прама,
Сёння гэтакі расклад:
Грошай мала ў нас, а крамаў,
Як на ўздзіў, задужа шмат.
ЗГНІЛІ КАЛАСЫ, ДЫ ЁСЦЬ ГАЛАСЫ

ЗГНІЛІ КАЛАСЫ, ДЫ ЁСЦЬ ГАЛАСЫ

05.10.2012

Напярэдадні выбараў палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў такую думку: «Барацьба за высокую яўку ва ўмовах заклікаў апазіцыі стане галоўнай задачай усёй выканаўчай вертыкалі. Менавіта па гэтаму паказчыку, а не па ўзроўні ўраджайнасці будуць ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці мясцовай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў».

Лявона, старшыню калгаса,
Пазвалі неяк « у раён».
Там не пра збожжа, не пра мяса
Пачуў загад суровы ён:
— На носе выбары. Задача:
На ўчастках яўку забяспеч.
ПАБУДУЕМ ЗАЎТРА ГМАХ — БУДЗЕМ МЫ «ПРЫ МЕДАЛЯХ»

ПАБУДУЕМ ЗАЎТРА ГМАХ — БУДЗЕМ МЫ «ПРЫ МЕДАЛЯХ»

27.09.2012

На ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага алімпійскага камітэта запатрабавана сума, якая амаль удвая перавышае рэспубліканскі бюджэт на гэты год, прадугледжаны на фізкультуру і спорт.
Нам не дала Алімпіяда,
Як планавалі, медалёў.
Улада,
Ведама ж, не рада
Ад гэткіх сціплых «заваёў».
ШМАТ «МУРНІ» ДЛЯ СТАРШЫНІ

ШМАТ «МУРНІ» ДЛЯ СТАРШЫНІ

21.09.2012

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказала думку, што беларускі электарат дэградуе, не вылазячы з Інтэрнэта: «Я страшэнна асуджаю ўсе гэтыя сацыяльныя сеткі, не разумею, як можна завесці тысячу фрэндаў і пісаць ім усякую мурню».

— Электарат наш, — так сказала
Цэнтрвыбаркама старшыня, —
Мае надзеі цешыць мала,
Савецкім людзям не раўня.
НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

21.09.2012

Дэпутат Анатоль Глаз выступіў супраць існавання гімназій і ліцэяў. Адзін з аргументаў дэпутата такі: туды ідуць лепшыя вучні, а горшым няма ў каго спісваць.

Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык Коля
Не загружаў вучобай клёк.
Ён гойсаў з мячыкам па полі,
З тугой хадзіў на кожны ўрок.
…І КОЖНЫ БЫСТРЫ ПАЙСЦІ Ў МІНІСТРЫ

…І КОЖНЫ БЫСТРЫ ПАЙСЦІ Ў МІНІСТРЫ

14.09.2012

Наведаўшы ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», кіраўнік дзяржавы прызначыў ягонага гендырэктара Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Цікава, што раней гендырэктар гэтага таварыства Сямён Шапіра таксама стаў міністрам Мінсельгасхарчу.

Быў старшыня калгаса дбайны,
У ступе ён не тоўк ваду.
Саджалкі, трактары, камбайны
Заўжды, як кажуць, на хаду.
ЗДЗЕК

ЗДЗЕК

08.09.2012

Некалі я напісаў фельетон пра тое, што каўбасу назвалі «Купалаўскай». І вось шклоўская фабрыка «Спартак» пачала выпускаць туалетную паперу «Янка»…

Калі каўбасныя батоны
Назваў хтось імем песняра,
Дык даў падказку клёк ягоны:
— Наступны крок зрабіць пара!
ДА ПАСЁЛКА І СЯЛА АДУКАЦЫЯ ПРЫЙШЛА

ДА ПАСЁЛКА І СЯЛА АДУКАЦЫЯ ПРЫЙШЛА

08.09.2012

Прэзідэнт адзначыў, што многія выкладчыкі інстытутаў «адсталі і плятуцца ў хвасце падзей», тады як сельская гаспадарка «пайшла далёка наперад». Плануецца, што два з чатырох гадоў навучання студэнты будуць праводзіць у полі ці на ферме.

Мікіта, брыгадзір вясковы,
Справодзіў сына ў інстытут.
Дзяцюк пайсці на ўсё гатовы,
Каб быў з дыпломам «баламут».
ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ

ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ

30.08.2012

У судзе разглядалася адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі. Яе абвінавацілі ў распаўсюджванні твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянеры палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата — міліцыянер. Што ён робіць на працы?».

Настаўніца
Не мела зла на мэце,
На ўроку азадачыўшы свой клас:
— «Які мой тата» —
Вось што трэба, дзеці,
Намаляваць усім на гэты раз.
НАМ ДАРЭЧЫ ЛЮД СТАРЭЧЫ…

НАМ ДАРЭЧЫ ЛЮД СТАРЭЧЫ…

30.08.2012

Як паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на 100 чалавек, якія працуюць, прыпадае 57 пенсіянераў, і з кожным годам «дзядуль і бабуль» становіцца ўсё болей.

Старэе наш народ паціху,
Для працы не стае людзей…
І як такому гору-ліху
Нам рады даць, ратунак дзе?