Курсы валют

Доллар США
2.5905
Евро
Российский рубль

Погода

20..22 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

ПРЫГОННАЕ ПРАВА НЕ МРОЯ, А ЯВА

ПРЫГОННАЕ ПРАВА НЕ МРОЯ, А ЯВА

26.12.2012

Прэзідэнт падпісаў дэкрэт, згодна з якім усе працаўнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца, могуць звольніцца толькі ў выпадку, калі іх адпусціць кіраўнік завода.

А напачатку нагадаць я мушу,
Што шмат вякоў прайшло з тае пары,
Калі паўсюдна насялялі сушу
Яны, рабы, і іх гаспадары.
КАЗКА ПРА СЯЛЯН — ГЭТА НЕ ПАДМАН

КАЗКА ПРА СЯЛЯН — ГЭТА НЕ ПАДМАН

26.12.2012

«Што такое беларускі селянін сёння? Ён мае прасторны дом, замежны легкавік і ўласны трактар, а таксама адпачывае з сям’ёй на курорце».
Міхаіл Русы, віцэ-прэм’ер
Калісьці ў арміі служылі,
Цягнулі лямку два сябры,
Было, што нават «рвалі жылы»…
Прайшлі гады з тае пары.
ЗАСВЕДЧЫЎ ТЭЛЕФОН: ЯК СЛЕД ЖЫВЕ РАЁН!

ЗАСВЕДЧЫЎ ТЭЛЕФОН: ЯК СЛЕД ЖЫВЕ РАЁН!

17.12.2012

Як паведаміў у телеперадачы БТ «Клуб рэдактараў» галоўны рэдактар «Беларускай нівы» Сяргей Міховіч, cтаршыня Камітэта народнага кантролю прыехаў у Ліёзненскі раён і вырашыў правесці з насельніцтвам «прамую тэлефонную лінію».
Аднак мясцовае начальства пільна «фільтравала» ўсе званкі, адсейваючы самыя крытычныя пытанні.
На ўскрайку Беларусі недзе
Чынам трывожна з блізкіх пор.
Прачулі: у раён прыедзе
Галоўны самы рэвізор.
«ГУЛЬНЯ Ў ВАЙНУШКУ»

«ГУЛЬНЯ Ў ВАЙНУШКУ»

09.12.2012

У Віцебску старшыня аблвыканкама правёў вайсковыя зборы розных кіраўнікоў вобласці — так мацуецца «тэрытарыяльная абарона».

Цяпер — як за ваенным часам:
«Баёў» і «бітваў» — цераз край.
То бой за малако і мяса,
То бітва-схватка за ўраджай.
АД ЧЫРВОНАГА КРЫЖА — МІСКА СУПУ ДЛЯ БАМЖА

АД ЧЫРВОНАГА КРЫЖА — МІСКА СУПУ ДЛЯ БАМЖА

09.12.2012

У Гомелі Чырвоны Крыж, адміністрацыя Савецкага раёна і райаддзел міліцыі правялі «дабрачынную акцыю»: сілком сабралі 20 бамжоў і прымусілі іх зграбаць лісце ў парку. Прывезлі нават жанчыну на мыліцах. Узнагародаю для абураных бамжоў быў абед.

Прызнацца, у бамжа Міколы
Было жыццё, нібыта мёд.
Не галадаў дзяцюк ніколі,
Знаходзіў, што пакласці ў рот.
КУДЫ ПАЙСЦІ, КУДЫ ПАДАЦЦА?

КУДЫ ПАЙСЦІ, КУДЫ ПАДАЦЦА?

03.12.2012

Дэпутаты новай Палаты прадстаўнікоў шляхам электроннага галасавання папярэдне запісаліся ў камісіі па ўласным жаданні. Самай непапулярнай аказалася камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

Два дэпутаты ў калідоры
Будзілі ў спрэчцы цішыню.
(Адзін хадзіў тут год каторы,
Другі абраўся ўпершыню.)
«ХАЧУ Ў ТУРМУ!»

«ХАЧУ Ў ТУРМУ!»

03.12.2012

«Я часта жартам кажу: што, усіх членаў урада цераз турму правесці, каб так працавалі? Ён (гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі, які раней быў асуджаны за фінансавыя злоўжыванні. — А.Н.) прыйшоў на гэты завод і кажа: я зраблю. Нядаўна ордэнам узнагародзілі чалавека».
Аляксандр Лукашэнка
Наш прэзідэнт ці мовіў жартам,
Ці штось другое меў наўме:
— Цяпер ва ўладзе бачыць варта
Тых, хто адбыў сваё ў турме.
ЧАМУ АЗЫЗ БУГАЙ БАРЫС?

ЧАМУ АЗЫЗ БУГАЙ БАРЫС?

03.12.2012

Па рэкамендацыі вучоных французскія фермеры штодзень даюць каровам па паўтара літра віна. «П’яная» ялавічына каштуе да 110 еўра за кілаграм і карыстаецца вялікім попытам.

Было бядою для калгаса:
Гадуй хоць цёлку, хоць бычка —
Прыбыткаў не давала мяса,
Карысці мала з малака.
НЕ ПАТРЭБНЫЯ ТАНКІ, КАЛІ ЁСЦЬ «ПАРТЫЗАНКІ»

НЕ ПАТРЭБНЫЯ ТАНКІ, КАЛІ ЁСЦЬ «ПАРТЫЗАНКІ»

03.12.2012

Прэзідэнт унёс на разгляд палаты прадстаўнікоў праект зменаў і дапаўненняў у закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, згодна з якім ваеннаабавязаным жанчынам неўзабаве давядзецца ісці ў «партызаны».

Узнёсла пачуваўся дзень каторы
Галоўны ваенкамаўскі чынок:
Займеў ён права прызываць на зборы
Не толькі мужыкоў, але й жанок.