Курсы валют

Доллар США
2.4214
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

21.09.2012

Дэпутат Анатоль Глаз выступіў супраць існавання гімназій і ліцэяў. Адзін з аргументаў дэпутата такі: туды ідуць лепшыя вучні, а горшым няма ў каго спісваць.

Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык Коля
Не загружаў вучобай клёк.
Ён гойсаў з мячыкам па полі,
З тугой хадзіў на кожны ўрок.
…І КОЖНЫ БЫСТРЫ ПАЙСЦІ Ў МІНІСТРЫ

…І КОЖНЫ БЫСТРЫ ПАЙСЦІ Ў МІНІСТРЫ

14.09.2012

Наведаўшы ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», кіраўнік дзяржавы прызначыў ягонага гендырэктара Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Цікава, што раней гендырэктар гэтага таварыства Сямён Шапіра таксама стаў міністрам Мінсельгасхарчу.

Быў старшыня калгаса дбайны,
У ступе ён не тоўк ваду.
Саджалкі, трактары, камбайны
Заўжды, як кажуць, на хаду.
ЗДЗЕК

ЗДЗЕК

08.09.2012

Некалі я напісаў фельетон пра тое, што каўбасу назвалі «Купалаўскай». І вось шклоўская фабрыка «Спартак» пачала выпускаць туалетную паперу «Янка»…

Калі каўбасныя батоны
Назваў хтось імем песняра,
Дык даў падказку клёк ягоны:
— Наступны крок зрабіць пара!
ДА ПАСЁЛКА І СЯЛА АДУКАЦЫЯ ПРЫЙШЛА

ДА ПАСЁЛКА І СЯЛА АДУКАЦЫЯ ПРЫЙШЛА

08.09.2012

Прэзідэнт адзначыў, што многія выкладчыкі інстытутаў «адсталі і плятуцца ў хвасце падзей», тады як сельская гаспадарка «пайшла далёка наперад». Плануецца, што два з чатырох гадоў навучання студэнты будуць праводзіць у полі ці на ферме.

Мікіта, брыгадзір вясковы,
Справодзіў сына ў інстытут.
Дзяцюк пайсці на ўсё гатовы,
Каб быў з дыпломам «баламут».
ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ

ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ

30.08.2012

У судзе разглядалася адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі. Яе абвінавацілі ў распаўсюджванні твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянеры палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата — міліцыянер. Што ён робіць на працы?».

Настаўніца
Не мела зла на мэце,
На ўроку азадачыўшы свой клас:
— «Які мой тата» —
Вось што трэба, дзеці,
Намаляваць усім на гэты раз.
НАМ ДАРЭЧЫ ЛЮД СТАРЭЧЫ…

НАМ ДАРЭЧЫ ЛЮД СТАРЭЧЫ…

30.08.2012

Як паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі на 100 чалавек, якія працуюць, прыпадае 57 пенсіянераў, і з кожным годам «дзядуль і бабуль» становіцца ўсё болей.

Старэе наш народ паціху,
Для працы не стае людзей…
І як такому гору-ліху
Нам рады даць, ратунак дзе?
НЕ Ў ДЭПУТАТЫ, А ЗА КРАТЫ…

НЕ Ў ДЭПУТАТЫ, А ЗА КРАТЫ…

20.08.2012

Пасля таго як актывіст-дэмакрат Іван Амельчанка пастаяў побач з міліцыянтам, трымаючы плакат з надпісам «Мусарок», яго тройчы садзілі на «суткі». Таму Амельчанка вырашыў стаць кандыдатам у дэпутаты. У сваёй праграме, у прыватнасці, паабяцаў забяспечыць жыллём ветэранаў вайны 1812 года. Не дзіва, што пасля гэтага зноў трапіў за краты.

Міліцыянты распускалі чуткі,
Што брыдкасловіць гэты дэмакрат.
Справоджвалі суды яго на «суткі»,
Каб там хаця б на час
Забыў пра мат.
ПРЭЧ З ВАЧЭЙ, КАЗНАЧЭЙ!

ПРЭЧ З ВАЧЭЙ, КАЗНАЧЭЙ!

20.08.2012

Прэзідэнт загадаў павялічыць зарплаты, прычым у другой палове гэтага года — двойчы. А старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова адразу ж заявіла: «Наша задача — вытворцаў і кіраўнікоў, Нацыянальнага банка — усімі спосабамі, формамі і метадамі знайсці, як гэтыя грошы ў насельніцтва забраць».

Жыў-быў на свеце добры цар.
Ён царствам правіў год каторы,
І ўвесь народ як Божы дар
Яго ўспрымаў — не ведаў гора.
КНІГА ТАЯ — ЗАЛАТАЯ (ФОТА)

КНІГА ТАЯ — ЗАЛАТАЯ (ФОТА)

12.08.2012

Адзін асобнік кнігі «Эфект холдынга», у падрыхтоўцы якой узялі ўдзел некаторыя кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта, каштуе 4 мільёны 800 тысяч рублёў (!).

Зноў мае радкі-калючкі
Хай адведаюць чыны:
Давялі зусім да ручкі
Эканоміку яны.