Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

31.10.2018

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні дамашняму гвалту. «Харошы рэмень нават карысны для дзіцяці», — сказаў ён.

Тых, хто сядзіць за школьнай партай,
І тых, хто ходзіць пад сталом,
Выхоўваць, так бы мовіць, варта
І пернікам, і бізуном.
У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

23.10.2018

Кіраўніцтва Лоеўскага раёна ў Дзень настаўніка адправіла педагогаў на… жывёлагадоўчыя фермы, аб’явіла суботнік. Замест кветак настаўнікі атрымалі венікі і сахары.

Заўтра свята ў педагогаў!
Зналі ўсе, што ў дзень такі
Віншаванняў шчырых многа
Ім прышлюць выпускнікі,
Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

16.10.2018

У кватэры і службовым кабінеце начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната праваахоўнікі знайшлі цэлы арсенал: кулямёт, карабіны, 5 аўтаматаў, 10 пісталетаў, 10 вінтовак, 28 гранат, 10 тыс. патронаў і г.д.

У нашым сціплым захалусці
Узнік нябачаны скандал:
«Цукровы кіраўнік» чамусьці
Захоўваў цэлы арсенал.
Як маеш ты кавалак хлеба, цывілізацыя не трэба

Як маеш ты кавалак хлеба, цывілізацыя не трэба

10.10.2018

ААН апублікавала рэйтынг самых цывілізаваных краін. Беларусь аказалася ніжэй амаль за ўсіх краін-суседак…

Краіна наша сёння ў багне,
Благі ў людзей душэўны стан.
Цывілізацыяй не пахне —
Вердыкт нам вынеслі ў ААН.
Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй

Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй

03.10.2018

У Беларусі каторы месяц даражэе кураціна. Следам узраслі цэны і на свініну. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец патлумачыў: «Трэба разумець, што гэтая прадукцыя, свініна і кураціна, узаемазвязаная. Калі расце цана на птушку, дык свініна за ёю рухаецца».

Жывёльны свет — тварэнне Бога.
Ды як на гэта ні зірні,
Няма агульнага нічога,
Бадай, у куры і свінні:
У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

13.09.2018

Жыхар Брэста ў жнівеньскую спёку па пільнай справе прыйшоў у аблвыканкам, аднак ахоўнік яго не прапусціў, бо мужчына не адпавядаў дрэс-коду: ён быў у шортах, майцы і красоўках.

Як на вуліцы спякота —
Хоць тады ў лядоўню ляж.
І хадзіць усім ахвота
Не на працу, а на пляж.
Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»

Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»

05.09.2018

Падчас наведвання ААТ «Тэхніка сувязі» ў Барані Аршанскага раёна прэзідэнт змяніў традыцыйны маршрут і зазірнуў туды, дзе яго не чакалі. «Вось ваш твар… — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вы не планавалі, што я зайду ў ваш «туалет»… Мы пакажам усяму народу, як вы працуеце…»

Прывыклі мы да гэткай явы,
І знае нават цёмны дзед:
Прыедзе кіраўнік дзяржавы —
Наводзіць будуць марафет.
Мы й не ведалі, што тут пад кантролем нават блуд

Мы й не ведалі, што тут пад кантролем нават блуд

30.08.2018

У катэджы пад Мінскам міліцэйскі спецназ жорстка затрымаў удзельнікаў свінгерскай секс-вечарынкі. «Нас прымалі як бандытаў, з пісталетамі, з лазернымі прыцэламі, у масках, у бронекамізэльках, тварам у падлогу, рукі за спіну, галаву не падымаць. Здымалі ўсё гэта на відэа», — расказаў адзін з удзельнікаў забавы.

Даўно ўжо чуем жарты-кпіны,
Што ў нас дрымучы самы лад,
Што людзі нашае краіны
Жывуць, як сто гадоў назад,
Сканаеш на чацвёрты дзень, тады й аплацяць бюлетэнь

Сканаеш на чацвёрты дзень, тады й аплацяць бюлетэнь

23.08.2018

Міністэрства працы і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выступілі з ініцыятывай: прапанавалі аплачваць бальнічныя лісты толькі з чацвёртага дня. Гэткім чынам яны збіраюцца сэканоміць на выплатах дапамогі па часовай непрацаздольнасці.

Пятру расклад не даспадобы,
Хадзіў ён змрочным, быццам цень:
Тры дні лячыўся ад хваробы,
Аднак чамусьці бюлетэнь