Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Страница автора

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

29.11.2017

На відэа, змешчаным у сацыяльных сетках, жанчына-брыгадзір будаўнічага ўпраўлення №107 прадпрыемства «Гомельпрамбуд» прымушае падначаленых рабочых нахіляцца і лупцуе іх дзягай па азадках. Пры гэтым крые іх адборнымі мацюкамі.

Добра знаем мы: без дысцыпліны
Будзе ў справе поўны кавардак.
Гэта тычыць цэлае краіны,
І ў любой суполцы гэта так.
Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

21.11.2017

Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў жыхаркі вёскі Эйгерды (Гродненская вобласць) Алёны Кароль, каб яна палепшыла свае жыллёвыя ўмовы, інакш, маўляў, пазбавім бацькоўскіх правоў. Жанчына адна гадуе сына-інваліда, сродкаў няма, і яна дала аб’яву аб продажы сваёй ныркі. На бяду, у адрозненне ад чыноўнікаў, адгукнуліся простыя людзі, пачалі збіраць грошы…

Нягеглы ў той жанчыны быт.
Ды ў чым яе правіна?
Расце дзіцёнак-інвалід —
Адна гадуе сына.
Рацыён багаты маюць ільвяняты

Рацыён багаты маюць ільвяняты

09.11.2017

У Мінскім заапарку гадуюцца белыя львы, падараныя Мікалаю Лукашэнку армянскім бізнесменам. Штодзень яны з’ядаюць па 10 кілаграмаў самай якаснай ялавічыны (работніцы заапарка нават загадзя выдзяляюць з мяса жылкі і тлушч…)

Ён не просты, хлопчык Коля,
Да яго — увагі шмат.
Не было, аднак, ніколі,
Каб дарыў хтось ільвянят.
Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

25.10.2017

Сёлета ўзбуджана 20 крымінальных спраў па фактах «сексуальнага шантажу» ў Інтэрнэце. Віртуальная партнёрка або партнёр завязвае знаёмства, просіць прыслаць сваё пікантнае фота, абяцаючы віртуальны секс, а потым вымагае ў небаракі грошы, пагражаючы выкласці здымкі на ўсеагульны агляд, тым лікам для жонкі ці мужа.

Усё як след было ў Міколы:
Кватэра, жонка і дзіцё,
Ён не галодны і не голы…
Хіба ж не ўдалае жыццё?
Прадпісанні выканкам дасылае мерцвякам

Прадпісанні выканкам дасылае мерцвякам

17.10.2017

Каб палепшыць паказчыкі і тым самым даказаць сваю значнасць, жыткавіцкая землеўпарадкавальная служба рассылае прадпісанні нават нябожчыкам. Да прыкладу, у аднаго з грамадзян, які памёр 7 гадоў таму, запатрабавалі добраўпарадкаваць «сваю» тэрыторыю. 

Некаторыя чынушы
На зямлі дзяўбуць народ,
А цяпер яшчэ і душы
Браць рашылі ў абарот.

Павыцягвалі блакноты, прыступілі да работы…

Павыцягвалі блакноты, прыступілі да работы…

09.10.2017

Падчас нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі беларускія чыноўнікі сядзелі з блакнотамі, а індыйскія — са смартфонамі.

Трымцелі нашыя чыны,
Прэм’ер глядзеўся, быццам лёкай,
Калі наведвалі яны
Міністра ў Індыі далёкай.
А за фальшывы дар пакутуе святар

А за фальшывы дар пакутуе святар

03.10.2017

У Пружанах затрымалі мясцовага праваслаўнага святара, які спрабаваў у аддзяленні банка абмяняць фальшывую 5-тысячную расійскую купюру. Святар заявіў, што гэтую падробку ён узяў са скрыні для ахвяраванняў у храме.

Быў гэткі бізнес у дзялка,
Такія колісь меў прыбыткі!
Аднак грашовая рака —
Цяпер ручай,
Дый тое плыткі.
Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

28.09.2017

У якасці падатку «на дармаедства» бюджэт краіны атрымаў 15,6 мільёна рублёў. Прэзідэнт паабяцаў, што ўсе гэтыя сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей… «Еўрарадыё» пацікавілася, ці так гэта. Усе апытаныя кіраўнікі райвыканкамаў паведамілі, што да дзяцей грошы не дайшлі…

Улада праліла святло
На з’яву: «Дармаеды —
Для ўсёй краіны нашай зло,
З-за іх — і нашы беды.
Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

19.09.2017

«Дзеці на сяле не тое што каровы ад быка, казу ад каровы адрозніць не могуць — гэта ж катастрофа! Часам засмуцішся: божа мой, каму краіну пакінуць, каму краіну пакінуць?»

Аляксандр Лукашэнка.
Хоць смуты, войны, ліхалецці
Былі на нашае зямлі,
Але дапытлівыя дзеці
У сем’ях некалі раслі.
Уражвае спіс адказных за «міс»

Уражвае спіс адказных за «міс»

13.09.2017

Міністэрства культуры падрыхтавала інструкцыю аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». А подпісы пад інструкцыяй паставілі віцэ-прэм’ер, тры губернатары, міністр адукацыі, міністр спорту, лідар БРСМ, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў, дырэктар буйнога банка, а агулам — паўтара дзясятка чыноўнікаў самага высокага рангу!

Урад у нас за ўсё ў адказе,
Важнейшых спраў ва ўрада шмат.
І лічыць хтось, ва ўсякім разе,
Што ў нас не безгаловы ўрад