Курсы валют

Доллар США
2.4214
Евро
Российский рубль

Погода

21..23 °C

Культура

З новага году — «Мова Нанова» на «Белсаце»

Image 4081

З трэцяга студзеня і далей штосуботы на тэлеканале «Белсат» стартуе новая праграма са знаёмай назвай «Мова Нанова». Гэта — тэлеверсія папулярных курсаў беларускай мовы. Вядоўцы тыя самыя — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

«Многія беларусы, называючы беларускую мову роднай, не могуць вольна размаўляць на ёй. Ды і беларускамоўным людзям праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. Таму «Мова Нанова»!» — кажа Глеб Лабадзенка.

Кожная перадача будзе мець асобную тэму — «Медыцына», «Горад», «Музыка», «Тэатр» і г.д. Госць — абавязкова беларускамоўны чалавек і эксперт у адпаведнай галіне. Тэмы будуць самыя розныя — каб засведчыць, што беларуская мова прыдатная для кожнай сферы, а не толькі для стэрэатыпных «філалагічных кветнікаў».

Таксама кожная перадача будзе мець пэўныя рубрыкі — «Слоўнік», «Граматыка», а таксама «Гутарка» з госцем і розныя цікавінкі.

Афлайн-курсы «Мова Нанова» не знікаюць, але аўдыторыя дзякуючы «Белсату» павінна павялічыцца ў дзясяткі разоў.

Глеб Лабадзенка анансаваў першае выданне — «медычнае». Госцем — беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка разам з вядучымі пазнаёміць гледачоў з асноўнымі лекарскімі тэрмінамі. А таксама апавядзе пра тое, ці заразная беларуская мова, пра што павінен пытацца лекар у пацыента і якія кур’ёзы, звязаныя з беларускай мовай, былі ў ягонай практыцы.

Добавить комментарий