Курсы валют

Доллар США
2.1058
Евро
Российский рубль

Погода

-1..1 °C

Культура

Шчаслівы нумар сем

Tomkovich

Адразу прабачце сентэнцыю, але сказаць, што я быў моцна ўражаны, гэта, сапраўды, нічога не сказаць. І зусім не таму, што самому пашчасціла ўпершыню быць намінантам прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. І нават не таму, што яе галоўным інфармацыйным партнёрам (таксама ўпершыню) была наша газета.

У цырымонію ўзнагароджання вярнулася свята!

Найперш менавіта за гэта хачу падзякаваць крэатыўнай кіраўніцы беларускага ПЭН-цэнтра, таленавітай паэтцы Таццяне Нядбай і ўсім, хто ёй дапамагаў. Асабліва Аляксею Стрэльнікаву, Ганне Трызнюк і Аляксандру Люшкевічу. Сапраўды, апошнія два гады было адчуванне пэўнай адсутнасці перспектыў прэміі. Яе ператварэння ў нешта аморфнае… Аднак зараз атрымалася пераадолець і пэўны застой, і тэндэнцыю чарговага «паміжсабойчыка».

А яшчэ я хачу падзякаваць Таццяне за тое, што змагла знайсці значную фінансавую падтрымку праекта менавіта ў Беларусі, а не за мяжой. Прыемна было бачыць сярод спонсараў заснавальніка tut.by Юрыя Зісера, «Тэрасофт», «І- экс-пі кэпітал», адвакацкае бюро «Бараўцоў і Салей».

З кіраўніком апошняй структуры Васілём Салеем давялося пагутарыць: «Навошта гэта патрэбна айчыннаму бізнесу?». Адказ вельмі красамоўны: «Таму што мы — беларусы, беларускія адвакаты. Калі да нас звярнуўся ПЭН-цэнтр, то палічылі партнёрства за гонар. Хоць ідуць за дапамогай даволі часта, аднак мы падтрымліваем далёка не ўсіх (найперш перавагу аддаем лячэнню дзяцей), тут жа — асобы выпадак. Беларускасць нават гучыць у нашым карпаратыўным лозунгу».

Сёмым (гэтую лічбу лічаць шчаслівай) пераможцам прэміі імя Ежы Гедройца стаў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў — на мой погляд, цалкам заслужана. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і знакаміты паэт Уладзімір Някляеў (ён «браў Гедройца» раней): «Кніга заслужыла перамогу сваім тэкстам!»

Уладзімір Арлоў мае шмат літаратурных узнагарод, аднак гэтую лічыць асабліва важнай для сябе: «З ёй вяртаюся да прозы. Так сталася, што ў XXI стагоддзі я пераважна пісаў вершы, за якія атрымаў прэмію гданьскай мэрыі «Еўрапейскі паэт свабоды», пісаў гістарычныя творы для дзяцей і дарослых: «Краіна Беларусь», «Вялікае княства Літоўскае», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Гэтая ж кніга вярнула мяне ў творчае мінулае, у нейкім сэнсе — да сябе самога, у часы, калі пісалася аповесць «Краявід з ментолавым пахам».

Апошнія гады ў мае сны і маю бяссонніцу пачала стукацца ідэя, якая паступова рэалізавалася сёння ўганараваная прэміяй Гедройца — кніга «Танцы над горадам» .

Нельга не прыгадаць зараз творы і творцаў, якія ў гэтым годзе ўвайшлі ў прэміяльны шорт-ліст: «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча, «Сям’я» Адама Глобуса, «Забойца анёла» Вінцэся Мудрова, «Беларусалім» Паўла Севярынца, «На заснежаны востраў» Анкі Упалы.

Image 6917

Слухаю крэатыўнага вядоўцу цырымоніі ўзнагароджання, таленавітага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча: «Я ў захапленні, колькі ўнутранай энергетыкі змяшчала канкурэнцыя некалькіх выбітных, можа быць найлепшых, пісьменнікаў, празаікаў нашай сучаснасці. Думаю, дзякуючы менавіта гэтаму прыйшло так шмат публікі, якая неабыякава, заінтрыгавана, з нервам чакала абвяшчэння кожнага месца.

На мой погляд, сённяшняга шорт-ліста хапіла б на тры гады з кожным бліскучым пераможцам прэміі Гедройца».

Да сказанага застаецца толькі дадаць, што аўтар, які заняў трэцяе месца (у дадзеным выпадку Вінцэсь Мудроў), атрымае права публікацыі новай кнігі ў выдавецтве «Кнігазбор». Другое месца Альгерда Бахарэвіча (у чацвёрты раз!) азначае творчую стыпендыю ў доме творчасці пісьменнікаў на выспе Готланд у Швецыі. А пераможцу чакаў чэк на сумму, крыху большую за 18 тысяч рублёў. Сярод фундатараў прэміі — Фонд «Вяртанне» і Польскі інстытут у Мінску. Дарэчы, выступ пасла Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага, які гучаў на беларускай і польскай мовах, выклікаў надзвычай шчырыя апладысменты.

Варта таксама адзначыць выступ кіраўніка Саюза пісьменнікаў Барыса Пятровіча. Менавіта СБП традыцыйна забяспечыў узнагароды за другое і трэцяе месцы.

Дадам таксама, што цырымонія ўручэння праходзіла ў былой актавай зале Палаца мастацтваў — цяпер прасторы Галерэі «Арт-Беларусь», якая належыць «Белгазпрамбанку». Ну, а святочны настрой усім ствараў легендарны гурт Apple Tea. Сярод партнёраў прэміі прыемна было бачыць добра знаёмы нашай газеце выдавецкі дом «Малпрес».

Аляксандр Тамковіч

Читайте также:

Книги, достойные внимания

Смертны ли ангелы и где начнется конец света?

Мистика — прекрасна! Но чем хуже реальность?

Школьные ведьмы против таинственных псов

Ген земли и будущее «мовы»

«Дебютанты» Гедройца

Loading...

Добавить комментарий