Курсы валют

Доллар США
2.1022
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Фельетон

Сярод знаёмых і сяброў нямала птушак і звяроў

Сярод знаёмых і сяброў нямала птушак і звяроў

20.03.2019

Напярэдадні жаночага дня Мінскі заапарк арганізаваў у сацыяльных сетках конкурс «Прыгажосць — страшная сіла». Удзельнікам прапаноўвалася даслаць здымак жонкі, сяброўкі, сваяка, знаёмага і г.д., напісаўшы, на якога выхаванца заапарка яны падобныя і чаму. Узнагарода для пераможцы — два білеты ў заапарк.

Ну так абрыдзела рэклама,
Якая нам мазгі дзяўбе!
І заапарк рашыў таксама
У Сетцы крыкнуць пра сябе.
Залішнія ў судзе дэбаты: папаў туды, дык вінаваты

Залішнія ў судзе дэбаты: папаў туды, дык вінаваты

11.03.2019

Нядаўна апублікавана цікавая статыстыка: летась за першае паўгоддзе беларускія суды асудзілі 20236 чалавек, а апраўдалі 43. Гэта 0,21 працэнта…

Нашыя суды — нібы канвеер.
Судзяць за разбой і за крадзеж.
Толькі раптам холадам павее,
Калі ты статыстыку капнеш.
Ні Апанас і ні сусед не выйдуць болей на пікет

Ні Апанас і ні сусед не выйдуць болей на пікет

20.02.2019

Савет міністраў выдаў пастанову з расцэнкамі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Калі, скажам, плануецца акцыя з удзелам да дзесяці чалавек, трэба выкласці за паслугі міліцыі 76 рублёў 50 капеек. Калі ж удзельнікаў болей за тысячу, давядзецца заплаціць 6375 рублёў. А яшчэ ж арганізатары мусяць заключыць дамовы і з медыкамі, і з камунальнікамі…

Апанас, мацак-мужчына,
І Пятро, яго сусед,
З вельмі важнае прычыны
Стаць надумалі ў пікет.
Ці здолеюць дапамагчы для халахупа абручы?

Ці здолеюць дапамагчы для халахупа абручы?

15.02.2019

Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў на сваім сайце з гонарам паведаміў, што ў якасці гуманітарнай дапамогі паслаў у Сірыю кантэйнер з гімнастычнымі абручамі. «Мы… спадзяёмся прыняць удзел у падобных праектах і ў будучым», — сказана на сайце.

Галоднаму брыльянт не трэба —
Яго не сунеш за шчаку.
А лепш, калі кавалак хлеба
Ты пакладзеш яму ў руку.
Позні тэст на ДНК азадачыў мужыка

Позні тэст на ДНК азадачыў мужыка

06.02.2019

Мужчына з Драгічына 10 год плаціў аліменты на трох дзяцей. Калі перастаў, па заяве былой жонкі была ўзбуджана крымінальная справа. Экспертыза ДНК паказала, што дзяцюк не з’яўляецца біялагічным бацькам.
…Паводле статыстыкі, кожны шосты бацька, не ведаючы пра гэта, гадуе «нагуляных» жонкай дзяцей.

Сям’я не горшаю была
І знешне выглядала міла.
Муж працаваў накшталт вала,
А жонка ледзь не лынды біла:
А для кагосьці свята, калі палае хата

А для кагосьці свята, калі палае хата

31.01.2019

У Слуцкім раёне гарэла хата. 15-гадовы школьнік спрабаваў дастаць з полымя гаспадара, а пяцёра дарослых людзей давалі яму парады, здымалі ўсё на мабільныя тэлефоны…

Былі на працы жыхары,
Калі гарэла хата,
І сцены, лезучы знутры,
Агонь лізаў заўзята.
Хай бы дроў прывёз не Дзед, а мясцовы сельсавет

Хай бы дроў прывёз не Дзед, а мясцовы сельсавет

22.01.2019

Напярэдадні Новага года пісьмы Дзеду Марозу ў Белавежскую пушчу пісалі не толькі дзеці. На гэты раз, напрыклад, просьбу даслала 92-гадовая бабуля, якая прасіла нарыхтаваць ёй дроў…

Хто пакуль што не падрос,
У каго — бразготкі,
Верыць той, што Дзед Мароз
Ёсць на свеце ўсё-ткі,
Грошай мала ці няма, ды не хочуць браць дарма

Грошай мала ці няма, ды не хочуць браць дарма

15.01.2019

Каб выдаць пяцітомнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі» на беларускай мове, была сабрана рэкордная сума — 110 тысяч долараў. Аднак бібліятэкі Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей адмовіліся браць (бясплатна!) гэтыя кнігі, бо, маўляў, яны не патрэбны.

Зачэзлі ў нас бібліятэкі,
Бо з чытачамі справы дрэнь:
Па тры-чатыры чалавекі
У іх заглядваюць штодзень.
Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

08.01.2019

Жыхарка Мінска напісала скаргу на апазіцыйнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую: скаржніца патрабуе «абавязаць дэпутата Канапацкую размясціць на сцяне рабочага кабінета партрэт прэзідэнта».

Жанчына — варты дэпутат.
Свая ў яе, як кажуць, ніша:
Сустрэч з народам мае шмат,
А да таго ж, законы піша.
Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

19.12.2018

Згодна з даследаваннем Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, на працягу года беларусы адпрацоўваюць столькі ж гадзін, як і палякі, а насельнікі Расіі — значна менш.

Бадай, любому чалавеку
Вядома і з газет, і з кніг,
Што людзі рускія спрадвеку
Працуюць менш і горш за ўсіх.