Курсы валют

Доллар США
2.4214
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Фельетон

Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?

Nyauves

А. Лукашэнка: «Думаю, Гасподзь дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасці і навалы».

Добра ведаем усе мы:
Бацька наш — амаль што Бог,
І няма такой праблемы,
Што рашыць бы ён не змог.

Іх, праблем, канешне, многа
У краіне нашай, ды
Як за пазухай у Бога
Пачуваемся заўжды.
Так было, ва ўсякім разе,
Да нядаўняе пары.
…Захлынуліся ў заразе
Самі мы і дактары.
Так сказаць, узяў за шкіркі
Нас бязлітасны «кавід»:
У кагосьці ў лёгкіх дзіркі,
Хтось адправіўся ў нябыт.
Рады даць таму «кавіду»
Мы не здолелі, на жаль,
Раздушыць яго, як гніду,
Каб не правіў злыдзень баль.
Так бушуе вірус гэты,
Быццам мае мэту ён
Жыхарам усёй планеты
Спакваля зрабіць гамон
І пакласці ў дамавіны.
Верхаводы ўсіх дзяржаў
Чэшуць лысіны й чупрыны.
Бацьку ж ён не напужаў!
Бацька наш сказаў адразу:
— Вірус прэ? Такой бяды!
Ігнаруем мы заразу,
Працавацьмем як заўжды;
На суботнік, як заўсёды,
Кожны выйсці будзе рад,
А з вялікае нагоды
Правядзём у нас парад;
Не памёр пакуль ніводзін
Ад заразы хіжай той…
— Ад такіх яго паводзін
Хоць ты падай, хоць ты стой! —
Насміхаўся з Бацькі хтосьці. —
Вірусолаг ён будзь-будзь!
Ну а хтось кіпеў ад злосці:
— Людзі ў нас, як мухі, мруць!
Ды асноўным нашым масам
Словы Бацькавы ўспадоб:
— Будзе ўсё як трэба з часам —
Пераможам мы «мікроб»;
Бацька наш накшталт прарока,
Можа, нават бог зямны;
Значыць, бачыць ён далёка! —
Спадзяваліся яны.
Час прайшоў — і што мы маем?
Ці станоўчы рэзультат?
Сцэна, так сказаць, нямая:
Аптымізму ўжо няшмат,
Выглядае ўсё сурова —
Тых «мікробаў» цэлы рой!
І, вядома, канчаткова
Сапсавалі ўсім настрой
Словы Бацькавы пра тое,
Што паможа нам Гасподзь
Неяк справіцца з бядою —
Вірус той перамалоць…
* * *
Дык куды вядзе дарога?
Што нясе наступны дзень?
Калі бог згадаў пра Бога,
Значыць, справы ўсё-ткі дрэнь…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

За што медалі вайскоўцам далі?

Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто

На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны

Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…

Добавить комментарий