Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Nyauves

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паскардзілася на тое, што падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую яна пачула на свой адрас слова «прихлопнуть» і іншыя зневажальныя эпітэты, якія «можна ўспрымаць як пагрозу забойствам». Пагрозу яна ўбачыла і ў тым, што актывісты збіраюцца правесці пікет па зборы подпісаў каля яе дома, заклікаюць «наведаць» яе. «Дзе ваша абарона, паненкі феміністкі, мяне, пажылой жанчыны ад замаху?» — пытаецца Ярмошына. Праз Інтэрнэт феміністкі паведамілі «пажылой жанчыне», што абараняць яе не збіраюцца…

І трэба ж так: навісла хмара
Над старшынёю ЦВК:
Яна, лічы, ужо ахвяра,
Бо можа нехта спадцішка,

Падпільнаваўшы ў завуголлі,
Зрабіць халэмус старшыні.
Пазбегнуць цяжка гэткай долі,
У тым нямашака хлусні.
Прынамсі, нам пра небяспеку
Паведала яна сама.
Чаму ж не верыць чалавеку?
Падстаў для гэтага няма.
Адвергнуць небяспеку тую,
На жаль, ніхто пакуль не змог.
Амаль даслоўна працытую
Яе трывожны маналог:
— Такога жаху не параіш,
Бадай, і ворагу свайму.
Мяне амаль схапіў паралюш,
Як словы кінулі ў гурму
Той вылучэнкі актывісты,
Калі наладзілі пікет.
Ды то ж наезд, як кажуць, чысты —
Хоць не выходзь цяпер у свет.
Мяне «прихлопнуть» пагражалі,
Як мухабойкай камара.
Жыццё пакладзена на шалі,
Ахову мне наймаць пара,
Бо не магу сама, вядома,
Насіць на працу пісталет…
Зламыснікі і каля дома
Гатовы выставіць пікет!
Маўчалі б лепш яны, як рыба,
Ім разяўляць не варта рот.
Яшчэ й згарыць мая сядзіба,
Як пералезуць цераз плот,
Або ўкрадуць, крый божа, штосьці,
Разбіўшы шыбіну ў акне.
Яны напрошваюцца ў госці —
«Наведаць» хочацца мяне.
Хоць ёсць у доме чай і кава,
І нават маецца каньяк,
Ды частаваць іх нецікава —
Антаганісты, як-ніяк.
Дый можа ў іх дапетрыць розум
У сподак мой падсыпаць яд…
Я бачу не адну пагрозу,
Пагроз, паверце, вельмі шмат!
А я жыву ўжо год каторы
Адна, як вока, што ўва лбе.
Мой арганізм нямоглы, хворы —
Не ўбараню сама сябе.
На «органы» надзеі мала,
Калі ўжо блізіцца хана…
Да феміністак скіравала
Зварот з папрокамі яна:
— Чаму ў пагрозную часіну
Вы не ратуеце мяне,
Бездапаможную жанчыну?
Вы засталіся ў старане,
Калі мой стан трывожны, хісткі,
Пакінулі мяне адну…
Ёй адказалі феміністкі:
— Не можам мы пачаць «вайну»,
Хоць і прынеслі б шмат карысці.
І дадалі:
— Не верашчы!
Няма калі на «бітву» выйсці:
Як ты нам раіла калісьці,
На кухнях варым мы баршчы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?

За што медалі вайскоўцам далі?

Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто

Добавить комментарий