Курсы валют

Доллар США
2.4368
Евро
Российский рубль

Погода

16..18 °C

Фельетон

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Nyauves

Жыхар Гродна мяняў у банку купюру ў 1000 еўра, аднак супрацоўніца, якая разумела, што такіх не існуе, выклікала міліцыю. Аказалася, што пад еўра падрабілі купюру ў 1000 долараў Зімбабвэ, а дасталася яна мужчыну ў спадчыну ад бацькі. (Не так даўно адзін амерыканскі долар каштаваў мільярды зімбабвійскіх).

Пачуваўся бацька хвацка.
Хоць, здавалася б, стары,
Ды яшчэ ўвіхаўся бацька
І на полі, і ў двары.

Ён шапнуў аднойчы сыну:
— Ты нікому не кажы:
Перш чым легчы ў дамавіну,
Грошы ў спадчыну пакіну,
Тыя грошы — з-за мяжы.
То ці долары, ці «еўры» —
Разбярэшся сам пасля.
Не прапі ж ля крамы ў хеўры,
Траць разумна, спакваля…
Ну а сына грэлі мары,
Цвёрда ўбіў у галаву:
«Як займею я даляры,
Дык па-панску зажыву,
Бо даляраў, пэўна, многа…»
Грэх казаць, ды з гэтых пор,
Можа, нат прасіў у Бога,
Каб стары хутчэй памёр,
Бо затым на самай справе
З бацькам здарылася так:
Лёг у яму неўзабаве —
Мабыць, быў у дзеда рак.
А як справілі хаўтуры,
Сын палез у чамадан.
Там — замежныя купюры,
Бацька ўсё ж не ўвёў у зман.
Цэлы пук чужынскіх грошай,
Можа, нават і мільён.
«Ну, пара пажыць з раскошай —
Як буржуй!» — падумаў ён.
Каб прадукты і тавары
Нашы крамы прадалі,
Мець патрэбна не даляры,
А тутэйшыя рублі.
І мужык з купюрай зранку
(Сонца выглянула ледзь!)
У чарзе стаяў у банку,
Каб якраз рублі займець.
Ды сказала маладзіца:
— А купюры — грош цана.
У сарціры прыгадзіцца
Можа некаму яна,
Як нямашака паперы —
Тым карысць і прынясе;
Чуў нябось, што мільярдэры
У Зімбабвэ ледзь не ўсе,
Хоць, няшчасныя, павінны
Жыць на хлебе і вадзе.
Дык падробка — з той краіны.
Ёю ты разжыўся дзе?
Ад уважлівай касіркі
Быў у «органы» званок,
І яго ўзялі за шкіркі.
Мужыку падказваў клёк:
Бацька ў тым не вінаваты,
Што на год ці нават тры
Можа трапіць ён за краты, —
Абдурылі махляры.
І ў аказіі такоўскай
Шкадаваў найбольш мужык,
Што са спадчыны бацькоўскай
Атрымаўся проста пшык…
* * *
Я пытанне вам падкіну:
А які для нас зыход,
Калі ўзяць усю краіну,
Мець на ўвазе ўвесь народ?
Бацька ўрэшце адвякуе.
Як яго спасцігне скон,
Пэўна, спадчыну такую
Жыхарам пакіне ён…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»

Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Добавить комментарий