Курсы валют

Доллар США
2.5873
Евро
Российский рубль

Фельетон

Ён намалюе потым турму з калючым дротам

Nyauves_200

У Наваполацку маладая жанчына Зоя Скварцова гуляла з 4-гадовым сынам. На асфальце хлопчык намаляваў крэйдай дамок, а мама дамалявала бел-чырвона-белы сцяг і лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!» Жанчыну з дзіцём забралі ў міліцыю, пратрымалі ў аддзеле паўтары гадзіны, склалі пратакол і перадалі яго ў суд…

З-за чаго ўсчалася «схватка»,
Завяршыўшыся судом?
На асфальце хлапчанятка
Малявала крэйдай дом,

І, здаецца, вельмі ўдала…
Калі ўжо з’явіўся дах,
Маці там намалявала
Бел-чырвона-белы сцяг,
Словы вывела таксама
Пра свабоду і турму.
Хлопчык вырашыў, што мама
Памагла крыху яму:
Сцяг над дахам быў дарэчы,
Бо сцягоў навокал шмат.
Ды жахлівым для малечы
Быў напотым рэзультат.
Ён не даў спачатку веры:
Павялі чамусь кудысь
Маму міліцыянеры.
А яму сказалі:
— Брысь!
Ды хлапчук пабег за мамай,
Крык разносіўся ў двары.
І з акон за гэтай драмай
Назіралі жыхары.
Бедны хлопчык да аддзела
Бег за мамай след у след.
Ледзьве мама не самлела,
Як штурхалі ў кабінет.
Дзядзька маме слаў пагрозы,
Напусціўшы грозны від,
Пралівала мама слёзы,
Ну а хлопчык роў наўзрыд.
Назаўжды запомніць гэта
І засвоіць слова «мент».
…А на ўсё глядзеў з партрэта
Строгі дзядзька-прэзідэнт…
* * *
Штось не гэтак у дзяржаве,
Стогне наш народ-бядак…
Мне здаецца, неўзабаве
І наогул будзе так,
Што, на ўздзіў усім на свеце,
Немаведама чаму
Малявацьмуць нашы дзеці
Дрот калючы і турму…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

І іншы сцяг, і іншы шлях

Ураджай збярэцца гадкі — будуць новыя пасадкі

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Добавить комментарий