Курсы валют

Доллар США
2.4185
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Фельетон

ПАДУМАЦЬ БЫ СПЯРША, ДЗЕ ДЗЕНЕЦЦА ДУША

Nyauves

У Пружанах пліту Невядомага салдата выкапалі і перанеслі, а на гэтым месцы пахавалі жонку ганаровага гараджаніна.

Усе памром мы —
Позна або рана…
Ды хтосьці мае клопат пры жыцці,
Дзе будзе потым
Цела пахавана,
Дзе давядзецца
Свой спачын знайсці.
Так хочацца ляжаць навідавоку,
Дзе люд штодня праходзіць гарадскі,
А не на могілках
(Яшчэ і збоку)
У занядбанай вёсцы Свінюкі.
А лепей бы падумаць закарцела,
Патурбавацца лепей бы спярша
Не пра куток,
Дзе тлець павінна цела, —
Пра тое, дзе спатоліцца душа.
…Не ганьблю я нябожчыцу-жанчыну,
Якую тут згадаць прыйшлося мне.
Магчыма,
Ёй дазволена «па чыну»
Спачыцца
«У Крамлёўскае сцяне».
І не яна, вядома, вырашала,
Каб мець спачын
На гэтым «пятаку».
Прыдумалася гэта цемрашалу —
Мясцоваму вяльможнаму чынку.
К магіле Невядомага салдата,
Кавалачку свяшчэннае зямлі,
І ў будні дзень,
І ў велічнае свята
Не проста людзі —
Пакаленні йшлі.
Ішлі і ветэраны як дадому,
І піянеры ўскідвалі салют:
Лічылі,
Што ляжыць тут Невядомы…
* * *
Цяпер вядома,
Хто спачыўся тут.
Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий