Курсы валют

Доллар США
2.4185
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Фельетон

ДАБРОТ НЯШМАТ, ДЫ ХВАЛЯЦЬ ЛАД

Nyauves

Зарплата настаўніка ў Маскве — 1900 даляраў, у Даніі — 5000 еўра, і тым не меней яны пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў. Беларускія педагогі атрымліваюць мізэрныя грошы, але маўчаць…

Настаўнікі сягоння ў школе
Цярпліва носяць свой «хамут».
І незайздросная ў іх доля,
Бо гэта самы бедны люд.
Заробак — на кавалак хлеба…
Яны ж, закладнікі-рабы,
Маўчаць, як быццам так і трэба,
І ўсё ідзе як след нібы.
Ад іх не чуецца пратэстаў,
Хаця падстаў для «бунтаў» шмат,
У родных школах
Іх заместа
Прапагандуюць існы лад.
Як жыць пакорліва і сонна,
Не скіне манну Бог з нябёс.
Дык наракаць ці варта сёння
Настаўнікам на цяжкі лёс?
Лёс справядлівы, хоць і строгі
Да іх у гэтыя часы:
На выбарах жа педагогі
Звычайна «лічаць» галасы…
Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий