Курсы валют

Доллар США
2.4185
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Нямашка хлеба? На продаж — неба!

Nyauves

На тэрыторыі Беларусі будзе размешчана расійская авіябаза, аднак улада даводзіць, што гэта ніяк не паўплывае на нашую незалежнасць і суверэнітэт.

Сцвярджае ўлада нам бязмежна
І ганарыцца, не сакрэт:
Жывём мы сёння незалежна
І маем суверэнітэт.
Якія гэтага пазнакі?
Ёсць гімн уласны, герб і сцяг,
Ёсць свой урад, свае «ваякі»,
І ёсць сваёй зямлі прасцяг.
Аднак ад голаду-нястачы,
Як кажуць, падаюць штаны.
Наканавалі лёс жабрачы
Народу ўладныя чыны.
Таму, каб не дайшло да смуты,
Каб мог спатоліць люд нутро,
Улада хоць і праз пакуты,
Ды ціха прадае дабро.
Гатовы ўсё сусед багаты
Купіць — аж раскатаў губу:
Загрэбці хоча камбінаты,
Як некалі загроб трубу.
Яшчэ прыглядваецца к МАЗу,
Прывабіў трактарны завод…
Ды ўсё ж для самалётаў базу
Стварыць патрэбна напярод.
Цяпер, рашыў сусед багаты,
Гатовым трэба быць к вайне.
Мяркуе так: а раптам НАТА
На ўсю маёмасць пасягне?
* * *
Гаспадаром лічыцца цяжка
У роднай хаце і ў хляве,
Калі свайго амаль нямашка,
Паўсюль чужынскі дух жыве.
І, мусіць, мне засведчыць трэба,
Хоць адкрыцця і не зраблю:
Як аддасі камусьці неба,
Дык хутка страціш і зямлю.
Алесь Няўвесь

Добавить комментарий