Курсы валют

Доллар США
2.4185
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Фельетон

Не вучоба, а роба

Nyauves

Сёлета беларускія ВНУ паднялі цэны за навучанне, і адукацыя ў БДУ будзе каштаваць даражэй, чым у французскай Сарбоне.

«Сацыяльную дзяржаву
Мы будуем!» — кажуць нам.
А якую ж бачым яву?
Добра жыць адным панам —
Тым, хто мае грошай кучу,
Ці прыўладны велькі чын.
На народ, як на анучу,
Пазіраюць як адзін.
А ў пасёлку занядбаным
Не дурны юнак жыве.
Ён, на жаль, не стане «панам»,
Хоць і клёпкі ў галаве.
І маркотны вельмі хлопец,
Адчувае шмат пакут,
Бо ў бацькоў рублёў не хопіць,
Каб падацца ў інстытут.
Галадранцу на вучобу
Не разявіш дужа рот.
Апранаць патрэбна робу —
І ў калгас ці на завод.
Думкі душаць цяжкім грузам,
Як глытае хлеба кус,
Што радзіўся не французам,
Што сярмяжны беларус…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий