Курсы валют

Доллар США
2.4368
Евро
Российский рубль

Погода

16..18 °C

Фельетон

КАБ РВАЛІ ГЛОТКІ, ДАЛІ ІМ СРОДКІ

Nyauves

Кіраўнік БРСМ выказаў надзею на замежныя гранты для студэнцкіх экалагічных атрадаў.

Ніколі не ўціскаў я шыю
І не цураўся вострых тэм,
Але заўжды, як стрэмка, ные
Няўцямны мне БРСМ.
Тут для мяне адны сакрэты,
І не ідзе да галавы,
Як «арганізм» жыве вось гэты,
Ад нараджэння нежывы.
Феномену пакуль, так мовіць,
Я тлумачэння не знайду:
Хіба ж не пад прымусам моладзь
Сагнала ўлада ў чараду?
Калі ж не мелася прымусу,
Дык абяцалі шмат даброт.
А што патрэбна беларусу?
На плечы світка, ежа ў рот.
Ім прэферэнцыі, ільготы —
Паплечнікам БРСМ.
Калі не «камсамолец» — хто ты?
Чужы, «не наш», а то й нацдэм.
Пайшлі на вецер тыя сродкі —
Не два мільярды і не тры…
А для чаго? Каб рвалі глоткі
На з’ездах «члены-змагары».
Як перасох паток грашовы
І «доза» стала не такой,
Дык да Еўропы ўжо гатовы
Ісці з працягнутай рукой…
* * *
І рэпліку на гэта кіну,
Хоць звягі мецьму я — будзь-будзь:
«Аб’елі» ўласную краіну,
Цяпер Еўропу «аб’ядуць».

Добавить комментарий