Курсы валют

Доллар США
2.4399
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Nyauves

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі людзей, якія хацелі пакласці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Адзін з міліцыянераў патлумачыў: «Ну, трэба ж разабрацца, каму гэты помнік і каму ён належыць. Усё не так проста».

Ганарыцца хлопчык Пеця:
Тата — міліцыянер!
І няхай зайздросцяць дзеці:
Хто яму раўня цяпер?
Тата ходзіць з пісталетам
У рыпучай кабуры.
Пахварсець не могуць гэтым
Сёння Пецевы сябры.
Верыць Пеця, што бандытаў
Ловіць тата ўжо даўно,
Што жыццё ў яго, нібыта
У прыгодніцкім кіно.
Ну зусім цудоўны тата!
Толькі ёсць адна бяда:
Вечна чымсьці ён заняты,
Мала часу. А шкада.
Падарыў усё ж надзею
Тата сыну-смаркачу.
— Я табе, — сказаў, — нядзелю,
Дзень свой вольны, прысвячу.
Як гаворыцца, да столі
Скочыў радасна хлапчук:
Сёння ён забаў даволі
Мецьме з татам без прынук.
І спачатку на прагулку
Выйшлі ў горад тата й сын.
Завярнулі ў тую вулку,
Дзе дзіцячы магазін.
Розных цацак там — як смецця
(Сапраўды «дзіцячы свет»),
Ды, вядома, выбраў Пеця
Як у таты пісталет.
Пабывалі ў заапарку,
Дзе і птушкі, і звяры.
Пеця ў коніка на карку
Пакатаўся па двары.
А затым яшчэ паспелі
Прагуляцца ля ракі,
Завіталі на арэлі.
Там вясёлы смех такі,
Нават віск чуваць падчас там!
Іх маршрут пралёг праз сквер,
Дзе нясе дзяжурства часта
Тата-міліцыянер.
Помнік там стаіць. Вусаты
Дзядзька з сумам уваччу.
— А каму ён, помнік, тата? —
Пацікавіўся хлапчук.
Разгубіўся трохі тата.
Доўга ён напружваў клёк,
Потым мовіў вінавата:
— Я не ведаю, сынок…
А затым — такая сцэнка:
Бэкаў-мэкаў шпінгалет
Па складах:
— Та-рас Шаў-чэн-ка.
І крыху ніжэй:
— Па-эт.
А хлапчук яшчэ і ў школу
Ні дзянёчка не хадзіў.
Тата прыкра вочы долу
Апусціў. Яно й не ўздзіў.
Атрымалася нядобра:
Разумнейшы сын нібы…
Але што рабіць? Падобна,
Ён і літары забыў.
* * *
Дык чаму ж тады ад злосці
Захлынаюцца яны,
Калі часам кажа хтосьці,
Што службоўцы — цурбаны?

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Дактары, педагогі абіваюць парогі

І ў пракурора бывае гора

Далі альтэрнатыву: пабіць у хвост ці ў грыву?

Ці ж адзін цяпер гэткі афіцэр?

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com

Добавить комментарий