Курсы валют

Доллар США
2.6352
Евро
Российский рубль

Погода

5..7 °C

Фельетон

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Nyauves

«Што тычыцца зарплаты, дык яе частку мне прыносяць у канверце… Калі штосьці застаецца, дык я захоўваю ў кабінеце загараднай рэзідэнцыі ў левай скрыні зверху. Вось левая верхняя скрыня, там у канверце ляжаць гэтыя грошы… У гэтым загашніку, можа, мільёнаў 50 зараз і ёсць. Калі хочаце, магу пазычыць».

Аляксандр Лукашэнка.
Чуткі-плёткі ўсе адкіну:
Я не злодзей, не бандыт.
Каб купіць сабе машыну,
Парашыў узяць крэдыт.
Ды ад пекнай дзеўкі ў банку
(Не адвесці вок ад ног)
Меў такую нечаканку,
Ад якой знямеў-аглох.
Мне працэнты па крэдыце
Трэ плаціць да скону дзён.
— Самі той крэдыт бярыце! —
Пекнай дзеўцы мой праклён.
Я, вядома ж, у адчаі.
Дык і што рабіць цяпер,
Хто рублёў напазычае,
Дасць на «Вольва» напавер?
Мой настрой спярша найгоршы,
Але потым — весялосць:
Прэзідэнт пазычыць грошы,
Калі ў іх патрэба ёсць.
Балазе, ён сам пра тое
Расказаў на ўвесь экран.
Бацькі слова не пустое,
Ён не нейкі гарлапан!
Можа даць, сказаў, мільёны,
І не пяць, а пяцьдзясят,
Бо такі запас ягоны.
(Для кіраўніка — няшмат.)
Так што Бацька зробіць ласку,
Дапаможа ў цяжкі час,
Нават даў усім падказку,
Дзе ляжыць яго запас.
Дом-палац на даляглядзе.
Прэзідэнцкі кабінет.
Шафа. У яе шуфлядзе
Злева-зверху ёсць пакет.
У пакеце (ці канверце)
І ляжыць банкнотаў пук.
Прэзідэнт сказаў: паверце,
Іх аддам з уласных рук.
Хоць той пук і невялікі
(Лепш было б мільёнаў сто),
Ад халяўнае пазыкі
Не адмовіцца ніхто.
Да таго ж, у прэзідэнта
Вельмі шчодрая душа:
Можа, ўвогуле працэнтаў
Ён не возьме ні шыша.
Без ніякае замінкі
Я паджгаў туды, дзе гмах.
Дзядзька скочыў са сцяжынкі,
Засланіў сабою шлях.
— Выбачайце, калі ласка, —
Дзядзька — ветлівасць сама,
З вуснаў — мяккая падказка. —
Ходу вам сюды няма.
Прэзідэнцкія мільёны
Мне пазычыць не далі.
І хаджу я засмучоны:
Дзе ж цяпер узяць рублі?
Застаецца толькі ўкрасці,
Ноччу збегаўшы туды,
Бо я ведаю, на шчасце,
Дзе ляжаць яны заўжды.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Дактары, педагогі абіваюць парогі

І ў пракурора бывае гора

Добавить комментарий