Курсы валют

Доллар США
2.0373
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Фельетон

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

Nyauves

Хто толькі ні спрабаваў вылучыцца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта! І беспрацоўцы, і жанчына, вылучыцца якой параіў уласны муж, і нават прадстаўніца фірмы, якую калегі абралі толькі таму, што ў яе «руды колер валасоў».

Быў невялічкім калектыў,
Людзей — не больш дзясятка.
Хоць ён і не заможна жыў,
Але й не надта гадка.

Што большы поспех прынясе?
Надзейны спосаб самы
(Прынамсі, так лічылі ўсе),
Як мець пабольш рэкламы.
Ды закавыка — у грашах,
Не дазваляюць сродкі,
Таму абраць рашылі шлях
Дзяшовы і кароткі.
Павінны наш народ абраць
Кіраўніка краіны.
І прэтэндэнтаў розных — раць,
Паўзуць накшталт лавіны.
Напрыклад, нейкі дармаед
(Ён, да таго ж, і п’яны)
Паўсюль выказвае імпэт,
Пра «трон» будуе планы.
А следам і адна з кабет
Да ўлады рвеца дужа.
Што прэзідэнтам стаць ёй след,
Падказка ёсць ад мужа.
«Ды ты ў мяне, — даводзіў ён, —
Разумніца такая,
Што прэзідэнцкі мяккі «трон»
Цябе даўно чакае!»
А вось наогул смехата:
Хтось «выкінуў каленца» —
У выбаркам свайго ката
Прынёс як вылучэнца.
«Дык чым жа горшы кожны з нас? —
Далі ідэю дамы. —
Магчымасць гэтая якраз
Для лепшае рэкламы!
Хай наш не пройдзе кандыдат,
Ды дасягне ён мэты:
Пра фірму будзе шуму шмат —
Паведамяць газеты!»
Ідэя плённая зусім,
І перспектыў багата.
Але ж каго патрэбна ім
Абраць за кандыдата?
Адразу ж адмялі мужчын,
Бо толку будзе мала:
Іх, прэтэндэнтаў, — не адзін,
І пруцца, як навала.
Дзявок у калектыве тры.
Як быццам малавата,
Аднак хоць кожную бяры
І ў вылучэнкі «сватай».
Усе яны — як на падбор,
Ну проста нібы цацкі:
Па тварах — прыгажосці ўзор,
У кожнай станік хвацкі.
У першай — ногі ад вушэй,
І грудзі, быццам дыні.
Яна і фірмы найвышэй
Аўтарытэт падыме.
Другая дзеўка — нібы лён,
Цвітуць блакітам вочы.
Такую «пасадзіць на трон»
Любы мужык захоча.
На трэцяй жа не з-за красы
Усе спынілі выбар:
Рудыя ў дзеўкі валасы
На галаве, як выбух!
У нас дзявок нямала ёсць,
Што бачацца прыгожа.
А вось рудую прыгажосць
Любы заўважыць зможа!
Далі адлуп…
Такой бяды!
Няма ніякай драмы,
Бо фірме гэтай назаўжды
Удостатку рэкламы.
* * *
«І жук, і жаба» —
Хоць не вер! —
Да «трона» валачэцца.
Якія выбары цяпер,
Такія й вылучэнцы.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

У нас народ сляпы, як крот

Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!

Добавить комментарий