Курсы валют

Доллар США
2.0255
Евро
Российский рубль

Погода

12..14 °C

Фельетон

Усё наадварот мы робім з года ў год

Nyauves

У Шклове ўсталявалі новы геральдычны знак, на якім пазначана, што горад заснаваны ў 1535 годзе. Але ж з летапісаў вядома, што ў гэтым годзе Шклоў быў спалены маскоўскім войскам пад кіраўніцтвам ваяводы Васіля Шуйскага.

Усё мы робім неўпапад,
Усё не так, як у людзей.
І прыкладаў, прынамсі, шмат —
Іх кожны школьнік прывядзе.

Адкінулі народы ўсе
Сацыялізм, як цяжкі груз.
Мы ж аднаўляем пакрысе
Той самы лад і той Саюз.
Любы народ вякоў спакон
Шануе мову, герб і сцяг.
Мы ж чуем прашчураў праклён,
Бо ладзім баль на іх касцях.
…Калісьці беларускі Шклоў
Спалілі прыхадні з Масквы.
І хоць мінула шмат вякоў,
Але ўспамін дасюль жывы.
Нямала згінула людзей,
І многа зведана пакут…
А ці ўспрымае год і дзень
З жалобаю мясцовы люд?
Ды акурат наадварот:
Гучыць узнёслых многа слоў,
Бо ў гэты дзень і ў гэты год
(Так лічаць)
Нарадзіўся Шклоў.
Якім бязглуздым трэба быць
Або дурным да смехаты,
Каб днём народзінаў лічыць
Той дзень, калі загінуў ты…
* * *
Ад недарэчнасцей такіх
Выснова просіцца сама:
Ці ў нашых клёпках нейкі звіх,
Ці іх увогуле няма…

Алесь Няўвесь

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытать на сайце: http://alesnauwes.com/  

Рубрыца «Фельетон»:

Чыноўнікі крыху спатолілі пыху

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

У нас народ сляпы, як крот

Добавить комментарий