Курсы валют

Доллар США
2.0255
Евро
Российский рубль

Погода

12..14 °C

Фельетон

З нядаўняе пары шчаслівыя тхары

Nyauves

Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала грамадскае аб’яднанне аматараў тхароў.

Заўжды ў кіраўнікоў Мін’юста
У клёпках клопат немалы:
Харошых водгукаў — не густа,
Не заслужылі пахвалы.

Апазіцыйныя газеты
Наогул «раструбілі ў рог»:
Маўляў, з Мін’юста дзве кабеты
За хабар трапілі ў астрог;
Мін’юст дадаткам часу колькі
(Выказваюць яны папрок)
Гняце нацдэмныя суполкі,
Не рэгіструе іх знарок.
І ў рэшце рэшт гучыць заява,
Што міністэрства насамрэч —
Зусім не абаронца права,
А ўлады нашай карны меч.
Такога не было ніколі!
Газеты пляцкаюць ману:
Мін’юст рашыў па добрай волі
Нацдэмам аб’явіць вайну.
Народ у нас будуе планы,
Да новых перамог ідзе,
Яны ж не хочуць, гарлапаны,
Ісці ў агульнай чарадзе.
Іх шлях не завядзе нікуды,
І далягляд зусім пусты.
У мірны час яны, паскуды,
Чамусь збіраюцца ў «франты».
Такіх труціць патрэбна дустам
Ці проста зрэзаць, як кілу.
Таму і сказана Мін’юстам:
«А вось жа кукіш вам! Скулу!»
Ды не стаіць на месцы стойма,
Не цемрашал у нас Мін’юст,
Бо аб’яднанняў розных — плойма,
І на любы, як кажуць, густ.
Тут дэмакратыі — ад пуза!
З правамі справы — будзь здароў!
Не могуць без свайго саюза
Пражыць аматары тхароў?
Мін’юст памог у гэтай справе.
Тхароў вырошчвайце ў гурбе
На славу нашае дзяржаве,
На радасць людзям і сабе,
Бо тхор жа не прыносіць шкоды,
Наадварот, карысны звер.
А дэмакратыі-свабоды
У нас намнога больш цяпер.
* * *
Не надта вольна чалавеку…
Але з нядаўняе пары
Пад чалавечую апеку
Нарэшце трапілі тхары.
Якія шчэ ў Мін’юста планы?
Дазвол чакаецца які?
Займеюць «шэфаў» тараканы
І, безумоўна, чарвякі.

Алесь Няўвесь

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытать на сайце: http://alesnauwes.com/.

Рубрыца «Фельетон»:

Усё наадварот мы робім з года ў год

Чыноўнікі крыху спатолілі пыху

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

У нас народ сляпы, як крот

Добавить комментарий