Курсы валют

Доллар США
2.4368
Евро
Российский рубль

Погода

16..18 °C

Фельетон

ПРЫ ГЭТЫМ ЛАДЗЕ КОЖНЫ СЯДЗЕ…

Nyauves

Летась 426 чалавек былі незаконна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Гэта амаль у два разы болей, чым у папярэднім годзе.

Ці ж раўнадушнымі пакіне
Парадак, пры якім жывём:
Народу менее ў краіне —
«Сядзельцаў» болей з кожным днём?
Няўжо заганны без надзеі,
Злачынны наш народ такі,
Што дзе ні плюнь — адны зладзеі,
Забойцы і гвалтаўнікі?
Але ж спакон вякоў было так
(Нібыта генетычны код),
Што беларусы — як балота,
Спакойны, злагадны народ.
Дык, можа, не народ — прычына,
Не сам ён зло сабе прынёс?
І вінаваты той, магчыма,
Хто пакрамсаў ягоны лёс?
Жывём мы пры адметным ладзе —
Пры ім наш лёс вяршаць чыны:
Калі захочуць, кожны сядзе,
Хоць вінаваты без віны.
* * *
Калі ўсё болей год ад году
«Сядзельцаў» (іх жа проста раць),
Дык мы не фабрыкі-заводы —
Астрогі будзем будаваць.

Добавить комментарий