Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Кульнуўшы лішку, аблапаў мішку

Nyauves

Два п’яныя мужыкі апоўначы ішлі па вуліцы вёскі Пукшына (Віцебская вобласць) і сустрэлі… мядзведзя. Адзін асцярожна пагладзіў звера і сказаў: «Міша! Міша!». У адказ на ласку мядзведзь лізнуў яго ў шчаку. А другі мужык палез да мядзведзя ў абдымкі. Звер паваліў яго на зямлю і стаў грызці…

З нас у любога «дах паедзе»
(Успрымецца як страшны сон),
Калі сапраўднага мядзведзя
На вуліцы сустрэне ён.

Дасць драла і бандыт адпеты
На злом, як кажуць, галавы.
(Вядома, калі мішка гэты
Не з цыганом, не цыркавы.)
А ў вёсцы нашай, беларускай,
Адбыўся выпадак такі:
Мядзведзя «на сцяжынцы вузкай»
Сустрэлі ноччу мужыкі.
Сказаць дакладна немагчыма,
Што прывяло яго ў сяло:
Ці смачны пах таму прычына,
Ці ў лесе сябра не было.
І клыпаў ён, цельпукаваты,
Вачыма лыпаў, лапу грыз…
А два апойкі выйшлі з хаты —
Ад п’янкі кожны з іх азыз.
Як скмецілі апойкі звера,
Не сталі мокрымі штаны.
Хоць не далі спачатку веры,
Ды потым радасна яны
Пабеглі да ляснога госця
І загалёкалі здалёк.
(Што можа ён патрушчыць косці,
Не падказаў ім п’яны клёк.)
Каб мог сказаць мядзведзь хоць слова,
Дык перш за ўсё паслаў бы нах...
Або аблаяў бы сурова,
Бо неўспадоб смярдзючы пах.
Перачакаць рашыў ён крышку:
«Што ад людзей я буду мець?..»
Адзін мужык пагладзіў мішку,
Сказаў:
— Харошы ты, мядзведзь…
Мядзведзю гэта даспадобы,
Бо ласку любіць нават звер.
«Ён чалавек, напэўна, добры,
І не благі ў яго намер», —
Зрабіў выснову касалапы.
Прыязны выдыхнуўшы зык,
Звер са сваёй вялізнай зяпы
Чырвоны высунуў язык,
Добразычліўца-выпіваку
Лізнуў з удзячнасцю ў шчаку.
І ад такога ўвагі знаку
Прыемна стала мужыку.
Другі мужык трымаўся ледзьве,
Ды меў таксама інтарэс.
Ён да ласкавага мядзведзя
Услед з абдымкамі палез.
Яшчэ і ўсклікнуў, безгаловы
(Калі ж дакладней, дык дэбіл):
— На брудэршафт з табой гатовы
«Чарніла» выпіць, Міхаіл!
Пацалаваць хацеў у пысу,
Прыціснуць шчыльна да грудзей…
Такое дружбы-кампрамісу
Не трэба мішку ад людзей,
Тым больш калі для пацалунку
Нахабна падстаўляюць рот,
З якога — і няма ратунку! —
Прэ перагарачны смурод.
Ну, карацей, хапіў ён лішку,
Прапанаваўшыся ў сябры.
І гэта раззлавала мішку,
У ход пусціў ён кіпцюры,
Як абцугі, схапілі зубы,
І сліна пацякла з клыка…
Разборка прывяла б да згубы
Таго нахабу-мужыка,
Каб не прачнуліся суседзі,
Не павыскаквалі з двароў,
Не адцягнулі ад мядзведзя,
Які кусаў, крамсаў і роў…
* * *
Не будзе лепшае навукі
Для схільных да піцця людзей:
Кульнуў — пагавары,
Ды рукі
На жонку распускаць не смей.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Браканьер пайшоў у лес і ў гушчар дрымучы ўлез…

Не руплівец, а гультай больш карысці дасць, бадай

Стук-грук — абы з рук

Людзі тоны малака «выпівалі» спадцішка!

Добавить комментарий