Курсы валют

Доллар США
2.212
Евро
Российский рубль

Погода

0..-2 °C

Фельетон

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

Nyauves

Як вядома, хакейная каманда прэзідэнта ў чарговы раз выйграла Калядны турнір. Трэнер каманды Дзмітрый Баскаў расказаў, што ў канцы кожнай трэніроўкі прэзідэнт дарыць гульцам шакаладкі з аўтографам: «Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакаладкі». Тым часам хакейная каманда мінскага «Дынама» пабіла рэкорд па колькасці паражэнняў запар.

Як і звычайна, на Каляды
Хакейны зладзілі турнір
І тыя, хто бліжэй да ўлады,
І сам, канешне, правадыр.

Ну што сказаць? Турнір харошы,
І захапляльны ён амаль.
Адно шкада: за нашы грошы
Улада ладзіць гэты баль.
Каб госці пашпурлялі шайбы,
Мы трацім не адзін мільён…
І людзі кажуць: лепш няхай бы
Сіротак ашчаслівіў ён.
Аднак не ў тым жа сэнс размовы,
Што быў вялікі каштарыс.
Хто ж перамог у раз чарговы?
Хто атрымаў галоўны прыз?
Перамаглі, вядома, нашы,
Пацешыўшы правадыра.
На вуліцы з палаца-чашы
Ляцела радаснае «ўра».
Як растлумачыць поспех гэты?
Чаму ў нас лепшыя гульцы?
Наш трэнер, выдаўшы сакрэты,
Нам расказаў напрыканцы:
— Хоць увіхаецца на лёдзе
Замежнік кожны, кожны госць,
Ды іхні стымул — смех дый годзе.
А ў нас хар-рошы стымул ёсць!
Не трэба нам узнагароды —
Пасады, званні, медалі,
А млеем мы ад асалоды,
На сёмым небе мы, калі,
Нібы гарачыя аладкі,
Пасля чарговае гульні
Раздасць нам Бацька шакаладкі.
Кажу я шчыра, без хлусні,
Паверце, словы — не пустыя,
І кожны б іх пацвердзіць мог.
Якраз за шакаладкі тыя
Мы і ваюем, далібог…
Наш трэнер выказаўся ярка!
Каб не канчаліся прызы,
Працуе, мусіць, «Куманарка»
Больш, чым раней, у два разы…
* * *
Каманда мінскага «Дынама»
Не радуе ў апошні час,
Хаця рэкорды б’е таксама,
Але па колькасці параз.
Трыбуны выбухаюць свістам,
Як бачаць сумнае табло.
І тым не меней хакеістам
Усё адно даюць «бабло».
Дык быў бы мо не гэткі гадкі
У хакеістаў рэзультат,
Каб ім давалі шакаладкі
Замест завоблачных зарплат…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

Не замяніў замок і атрымаў урок

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

Добавить комментарий