Курсы валют

Доллар США
2.212
Евро
Российский рубль

Погода

0..-2 °C

Фельетон

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

20.02.2020

57-гадовы мінчук, які часта канфліктаваў з жонкай, палічыў, што ён вельмі грэшны, і падаўся ў праваслаўны манастыр. Там яго і знайшла міліцыя праз некаторы час.
Мужчына вярнуўся ў сям’ю, жонка і дзеці не нарадуюцца…

Сям’я амаль дайшла да краю,
На даляглядзе ўжо развод:
Мужчына слоў не выбірае,
Жанчына разяўляе рот.

Падобны марафон чакае стадыён

Падобны марафон чакае стадыён

12.02.2020

Прадавачка бабруйскай крамы «Капеечка» 500 метраў гналася за злодзеем, які вынес пад курткай пляшку гарэлкі і марожанае.

У тым, што розныя тавары
Пакупнікі крадуць даўно
(Часцей у іх азызлі твары
І пасягаюць на віно),
Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»

Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»

05.02.2020

У майстэрні вядомага мастака Уладзіміра Цэслера (яго творы ёсць нават у Луўры) супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю ўбачылі ложак і зрабілі выснову, што мастак там жыве. Таму арэндная плата ўзрасла ў чатыры разы.

Пішуць хвацкія карціны —
Свет здзіўляюць мастакі.
Гэта гонар для краіны!
Ёсць і ў нас мастак такі.
Здабыткам грош цана і без вайны вайна

Здабыткам грош цана і без вайны вайна

30.01.2020

Паводле апытанняў, 59 працэнтаў беларусаў глядзяць у будучыню з песімізмам. Гэта найгоршы паказчык сярод краін Усходняга партнёрства. Да прыкладу, 45 працэнтаў украінцаў вераць у пазітыўныя змены.

Суседзям я аддам даніну:
Ужо каторы год вайна
Рве на кавалкі Украіну,
Але трымаецца яна.
Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

22.01.2020

Як вядома, хакейная каманда прэзідэнта ў чарговы раз выйграла Калядны турнір. Трэнер каманды Дзмітрый Баскаў расказаў, што ў канцы кожнай трэніроўкі прэзідэнт дарыць гульцам шакаладкі з аўтографам: «Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакаладкі». Тым часам хакейная каманда мінскага «Дынама» пабіла рэкорд па колькасці паражэнняў запар.

Як і звычайна, на Каляды
Хакейны зладзілі турнір
І тыя, хто бліжэй да ўлады,
І сам, канешне, правадыр.
Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

06.01.2020

71-гадовая цешча былога супрацоўнiка Следчага камітэта (яна жыве ў Глыбокім Віцебскай вобласці) прадае недароблены катэдж у Драздах за 1 мільён 800 тысяч рублёў. На пытанне «Нашай Нівы»: «Адкуль грошы?» — пенсіянерка адказала: «Будавала сама. Справаздачыцца ні перад кім не збіраюся».

Увысь яго кар’ера ўзнесла!
І хоць пакуль што не на трон,
А толькі ў цёпленькае крэсла,
Ды быў вялікай шышкай ён.

Не замяніў замок і атрымаў урок

Не замяніў замок і атрымаў урок

26.12.2019

У Віцебску мужчына пагадзіўся падвезці свайго знаёмага на работу і неўпрыкмет для сябе ўпусціў з рук звязку ключоў. Пра страту расказаў жонцы, але абодва не прыдалі гэтаму значэння. А ключы падабраў той самы знаёмы. За два месяцы ён 20 разоў наведаўся ў кватэру, украўшы вялікую суму грошай і два залатыя пярсцёнкі.

Калі прыйшоў мужык дахаты,
Дык быў спустошаным, лічы.
Сказаў ён жонцы:
— Вінаваты,
Бо дзесьці я згубіў ключы.
Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

18.12.2019

Кіраўніцтва ААТ «Баранавічыгазбуд» палічыла, што вартаўнік атрымлівае задужа вялікую зарплату, і зменшыла яе да… 41 рубля 25 капеек. Вартаўнік звярнуўся ў суд, дзе за прагулы яму налічылі 530 рублёў і кампенсацыю за маральныя страты.

Начальнік проста агарошыў
Пытаннем тым вартаўніка:
— Не сорамна такія грошы
Атрымліваць нашармака?
Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

11.12.2019

На фермах Віцебшчыны няма каму даіць кароў. Аблвыканкам разаслаў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў рэкамендацыю: замяняць даярак, якія не выйшлі на працу, іншымі работнікамі — бухгалтарамі і г.д.

Чыноўніку аблвыканкама
Хоць дабрахоць ідзі ў турму,
Бо выспявае проста драма:
Кароў даіць няма каму.
На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

05.12.2019

Два рабочыя адной са сталічных фірм злавілі свайго дырэктара і добра настукалі яму малатком па каленях. А ўсё з-за таго, што дырэктар затрымліваў ім зарплату. Дарэчы, як паведаміла Генеральная пракуратура, прадпрыемстваў, якія плацяць зарплаты несвоечасова, у краіне досыць многа.

Той час ужо мінуў нібыта,
Быў незайздросным час, калі
Па дапамогу да бандытаў
Пакрыўджаныя ўсе ішлі.