Курсы валют

Доллар США
2.4482
Евро
Российский рубль

Погода

17..19 °C

Фельетон

На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны

На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны

30.04.2020

Ветэранскія арганізацыі Расіі накіравалі Уладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесці парад у гонар 75-годдзя Перамогі на больш познюю дату ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй. А Беларуская арганізацыя ветэранаў заявіла, што ў нашай краіне такой неабходнасці няма.

Для ўласных мэт, задум і планаў,
Каб затлуміць усім глузды,
Улада наша ветэранаў
Як ледаколаў ці таранаў
Выкарыстоўвае заўжды.
Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…

Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…

22.04.2020

Малады мінчук пайшоў у краму па прадукты і прывязаў свайго сабаку пароды шпіц да парэнчаў. Праз некалькі хвілін сабаку ўкрала 41-гадовая жанчына. Свой учынак кабета патлумачыла тым, што дома жыве нямецкая аўчарка, і каб яна не сумавала, вырашыла прынесці ёй «сябра».

Хіба ж сабака існы — шпіц?
Як кот, маленькі і плюгавы.
Шпіц — для багатых маладзіц,
Яго трымаюць для забавы.
Улада мову топча ў гной і прыкрываецца маной

Улада мову топча ў гной і прыкрываецца маной

15.04.2020

Жыхарка аграгарадка Ціманава Клімавіцкага раёна, інструктар-метадыст дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Іна Кардабнёва на сваім ютуб-канале брыдка выказалася пра беларускую мову: «дэбільныя словы», «малпава-калгасны акцэнт», «вельмі непатрэбная мова, хай бы яна гарэла сінім полымем» і г.д. Жанчына даводзіць, што мову не варта вывучаць у школе, бо ва ўжытку яна не прыгадзіцца.
На настаўніцу (яна лічыць сябе педагогам) у Інтэрнэце абрушыўся шквал папрокаў і праклёнаў, дырэктара ДЮСШ выклікалі ў райвыканкам для прачуханкі.

Не дзіўна ўжо, што ў раз чарговы
Пачулі ўсе мы шмат абраз
Наконт спрадвечнай, роднай мовы
(Манкурцтва звыклае для нас).
Сапёры правялі абрад і трохі палізалі яд

Сапёры правялі абрад і трохі палізалі яд

08.04.2020

У расійскіх сапёраў ёсць даволі дзіўная традыцыя, абрад: каб засведчыць, што ў поўнай меры засвоілі прафесію, яны ліжуць узрыўчатку. Ваеннаслужачыя Пухавіцкага гарнізона вырашылі пераняць гэты абрад і таксама палізалі выбуховае рэчыва. 13 вайскоўцаў трапілі ў шпіталь з цяжкім атручэннем.

Традыцый у вайскоўцаў многа…
Калі зірнуць са стараны
І калі іх ацэньваць строга,
Парой бязглуздыя яны.
Любуюцца на наш футбол усе краіны навакол!

Любуюцца на наш футбол усе краіны навакол!

01.04.2020

З-за пандэміі ва ўсім свеце не праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы. Беларусь — выключэнне. Таму гульні нашага футбольнага чэмпіянату транслююцца на ўсю Еўропу, у буйнейшых букмекерскіх канторах прымаюцца стаўкі на вынікі матчаў. Гэта, дарэчы, датычыць і хакея — на амерыканскіх каналах можна ўбачыць беларускіх гульцоў.

Ну хто дагэтуль знаў у свеце,
Што ў Беларусі ёсць футбол?
Гульцоў тутэйшых проста «смеццем»
Лічылі ўсе, хто навакол.
Будзе ведаць капітан, колькі ў горадзе путан

Будзе ведаць капітан, колькі ў горадзе путан

25.03.2020

Начальнік Рэчыцкага аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі паведаміў, што летась за прастытуцыю ў горадзе затрымалі пяць прастытутак, а сёлета — дзве. Кліентаў яны шукалі ў сацыяльнах сетках і бралі за паслугі ад 20 да 100 рублёў. Не грэбавалі і рэчамі. Адна са «жрыц кахання», напрыклад, запатрабавала купiць боты.

Як прабег вачыма зводкі
Міліцэйскі капітан,
Дык падумаў: «Мала ўсё-ткі
Ёсць у горадзе путан.
Гісторыя з флагштокам тутэйшым выйдзе бокам

Гісторыя з флагштокам тутэйшым выйдзе бокам

18.03.2020

Гомельская ўлада вырашыла добраўпарадкаваць адну з плошчаў, устанавіўшы на ёй флагшток вышынёй 60 метраў і коштам амаль паўтара мільёна рублёў.
А не так даўно Гомель праславіўся тым, што за 750 тысяч долараў там пабудавалі грамадскі туалет.

Чым над Сожам горад горды,
Чым найбольш славуты ён?
Тым, што часта б’е рэкорды,
Як на Гульнях чэмпіён.

Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня

Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня

11.03.2020

Міністэрства юстыцыі распрацавала праект дакумента аб зменах закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь». Прадугледжваюцца змены ў дзяржаўным гербе. Найбольшы рэзананс выклікала тое, што глобус на ім развярнуўся: цяпер на яго бачнай частцы будзе не тэрыторыя Расіі, а Еўропа.

Як можна «разжаваць» народу
І як давесці да людзей,
Чаму ў нас цераз пень-калоду
Усё ў апошні час ідзе?
Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

27.02.2020

Малады мінчук у краме «Камунарка» заказаў гарбату на беларускай мове і пачуў ад прадавачкі: «Гаварыце па-руску, у нас дзве дзяржаўныя мовы». Калі маладзён абурана паведаміў пра гэта ў сацыяльнай сетцы, на яго з Расіі пасыпаліся абвінавачанні ў нацыяналізме і нават пагрозы накшталт: «Мы цябе знойдзем, мы цябе заб’ём, мы ведаем, дзе ты жывеш».

Што ў нас манкуртаў ёсць багата,
Мы ўжо не дзівімся, бадай.
У рот не лезе ім «гарбата»,
Ім сагравае кішкі «чай».
Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

20.02.2020

57-гадовы мінчук, які часта канфліктаваў з жонкай, палічыў, што ён вельмі грэшны, і падаўся ў праваслаўны манастыр. Там яго і знайшла міліцыя праз некаторы час.
Мужчына вярнуўся ў сям’ю, жонка і дзеці не нарадуюцца…

Сям’я амаль дайшла да краю,
На даляглядзе ўжо развод:
Мужчына слоў не выбірае,
Жанчына разяўляе рот.