TOP

Пункт гледжання

20 ліпеня 2012 года над рэзідэнцыяй урада Вялікабрытаніі падняты сцяг ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў — галоўнай спартыўнай падзеі на планеце. Мільёны англічан вітаюць сімвал спаборніцтваў — агонь, які эстафетна рухаецца па краіне. У пятніцу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гульняў.

Нядаўна патэлефанаваў жартаўнік калега і спытаў: «Ты чуеш грукат? Танкі ў горадзе!» Я адказаў, што на маёй вуліцы пакуль што не чуваць, але лязгання зброяй і без таго хапае ў прамовах з трыбун, на тэлебачанні, у кіно. 

Адзін з маіх роздумаў называўся «Лысыя вожыкі». Выраз, мяркуючы па чытацкіх водгуках, спадабаўся дакладнасцю азначэння паводзін, маральнага і псіхалагічнага стану, у якім знаходзіцца насельніцтва краіны. Яго не трэба лічыць абразай, бо беларусам дае характарыстыку само жыццё.

У Беларусі пасля перараджэння палітычнай сістэмы ў аўтарытарную зніклі нармальныя ўзаемаадносіны ўлады з грамадствам, з апазіцыяй, няма абмену думкамі, дыскусій. Удзел грамадзян у палітычным жыцці абмяжоўваецца адміністратыўным загонам на выбарчыя ўчасткі і ўкідваннем бюлетэняў. А лічыць галасы, выводзіць патрэбныя працэнты есць каму!

У большасці постсавецкіх грамадстваў разумных, думаючых, ідэалагічна незашораных людзей звычайна маецца ад 20 да 35 працэнтаў. Астатняе насельніцтва знаходзіцца пад уладай прапагандысцкай машыны аўтакратаў, а сваё жыццё зводзіць да працы, ежы, сексу, сну, да рабскага выканання каманд зверху.