Categories: Фельетон

Дзеўка тры-чатыры дні хай паездзіць на кані

У Мінску 21-гадовая дзяўчына, якая толькі што атрымала правы, кіруючы сваёй іншамаркай, пачаргова наехала на “Вольва”, “Пежо” і “Сеат”, затым урэзалася ў дрэва, якое ўпала і пашкозіла яшчэ некалькі машын.

Зараз вуліца, дарога —
Бы ў вайну нямецкі фронт.
Не таму, што ямін многа
І патрэбны там рамонт,
А таму, што ёсць машыны
Сёння ў “чайнікаў”-дзяўчат
І з-за гэтае прычыны
ДТЗ задужа шмат.
Гэты выпадак, магчыма,
Нехта ўспрыме як кур’ёз,
Толькі той, хто крочыў міма,
Напалохаўся ўсур’ёз!
Дзеўка навыкаў не мела,
Іх, як кажуць, круглы нуль,
Ды, правы набыўшы, смела
Села першы раз за руль.
Ганарліва ззялі вочы —
Легкавік жа быў “ крутым”!
Мець не трэба дар прарочы —
Ясна, што было затым.
Так рулём круціла вольна,
Так ёй весела было,
Што сваёй машынай “Вольва”
Моцна вутнула ў крыло.
Дык, здавалася б, і досыць —
Нарабіла гора ўжо.
Ды як чорт дзяўчыну носіць —
Зачапіла і “Пежо”.
Ну а потым напаткала
Тая ж доля і “Сеат”.
І таго для чорта мала,
У яго задумак шмат.
Хоць пабітага жалеза
Ёсць ужо на цэлы год,
Ды прыдумаў чорт-гарэза
Езуіцкі проста ход.
Крутануў ён руль улева,
Учыніўшы зноўку зло,
Бо якраз жа злева дрэва
Адзінокае расло.
Ад машыны, зразумела,
Там застаўся толькі хлам,
Хоць дзяўчына ацалела.
Ну а дрэва — напалам.
Вынік, так сказаць, паршывы,
Бо пад дрэвам акурат
Паркаваліся машыны.
І на той стракаты рад
Ствол абрушыўся, і крона
Рад накрыла, як шацёр.
Толькі пырхнула варона
З-пад галін, нібы шахцёр.
А затым былі разбркі.
Давялі эксперты, што
Рэзультат для дзеўкі горкі —
Страт, бадай, на тысяч сто.
Бацька-маці нешта строга
Скажуць ёй на гэты конт…
Вось чаму цяпер дарога —
Сапраўды нібыта фронт.
* * *
Як жа рады даць “прынцэсе”,
Што не мае галавы
І гарцае ў “Мерседэсе”,
Раздабыўшы дзесь правы?
Для прасцейшае навукі
Хоць на тры-чатыры дні
Лейцы трэ даваць у рукі —
Хай паездзіць на кані.

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023