Categories: Фельетон

Напамін для дарослых дзяцей: трэба дома бываць часцей

У вёсцы Зорычы, што пад Барысавам, пасля смерці гаспадароў засталася пустая хата. Сусед паціху, на працягу двух гадоў, разбіраў яе і па частках пераносіў на свой падворак. Новы гаспадар рэдка з’яўляўся на ўчастку, таму не адразу заўважыў, што пабудова “скурчваецца”. У выніку застаўся толькі падмурак, астатняе сусед пусціў на дровы і спаліў у печы.

Стары ў магілу лёг спачатку,
А жонка — за старым услед.
На хату іх (дакладней — хатку)
Панадна стаў глядзець сусед.
На хату не зважалі дзеці,
Бо не лічылі дарагой.
Жылі яны ў сталіцы дзесьці,
А на радзіму — ні нагой.
Паволі трухлявелі сцены,
І зарастаў травою двор…
Цяпер, калі падворак дрэнны,
Ніхто не выкажа дакор,
Не здзівіць кавардак кагосьці:
Такіх сядзіб задужа шмат,
Бо спачываюць на пагосце
Гаспадары двароў і хат.
Сусед рашыў: “Пакуль не едзе
Нябожчыкаў сталічны ўнук
І “дрэмлюць” іншыя суседзі,
Патрэбна мне прыбраць да рук
Усё, што ёсць на тым падворку —
На свой гарод перацягну…”
І пакрысе пачаў разборку.
Спачатку жэрдачку адну
Глыбокай ноччу вырваў з плота,
Затым забраў сабе калок…
Вось так (прыемная работа!)
І плот увесь перавалок —
Для пуні прыгадзяцца дошкі.
З асірацелага двара
Рыштунак перанёс патрошкі.
Да хаты прыступаць пара,
Бо ўнук усё адно не едзе,
І невядома, што наўме.
Відаць, улежна ў Мінску недзе,
Пра хату ён і ў вус не дзьме —
Не трэба ўнуку тая хата.
Стаў разбіраць паціху дах.
Было, прызнацца, цяжкавата,
Бо ён, сусед, ужо ў гадах.
І не былі чутны папрокі
Ад жыхароў таго сяла,
Калі здымаў ён з хаты кроквы
І гонты горачка расла.
Быў ад напругі ўвесь чырвоны
І ледзь не разарваўся пуп,
Калі цягаў дамоў бярвёны,
Нарэшце разабраўшы зруб.
Прыйшлося пілаваць на дровы,
Бо непрыемным быў сюрпрыз:
Каварны шашаль зруб сасновы
Амаль што на труху пагрыз,
Чым і наклікаў гнеў суседаў…
А калі новы гаспадар
Сядзібу ў рэшце рэшт наведаў,
Ледзь не хапіў мужчыну ўдар:
Застаўся там адзін падмурак
Ды толькі трэскі дзе-нідзе.
Таму павёз заяву хмура
У міліцэйскі райаддзел.
Калі ўчастковы першым чынам
Візіт нахабніку нанёс,
Каб растлумачыць свой учынак,
Сусед ці жартам, ці ўсур’ёз
Сказаў:
— Зрабіў я ўсё як трэба.
Чаму? А ты ў разлік бяры:
Сканаўшы, трапілі на неба
Хаціны той гаспадары.
Таму, бадай, якраз дарэчы,
Што да гаспадароў жытла,
Калі згарэла хата ў печы,
У неба з дымам паплыла…
* * *
Што ў нас ні вёска, то старая.
Пустуюць хаты ўсё часцей,
Бо люд старэчы вымірае.
Звяртаюся да іх дзяцей:
Наведвайце свой кут вясковы,
Пра хату забываць не след,
Іначай разбярэ на дровы
Праныра-дачнік ці сусед.

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023