Categories: Фельетон

Глядзяць на нас са стараны і ціхары, і шаптуны

У Мінску на дзіцячае свята ў адным з двароў прыехалі сілавікі: нехта паведаміў, што на пляцоўцы развешаны чырвоныя і белыя стужкі, ды і дзеці трымаюць у руках такіх жа колераў шарыкі.

Цяпер сярод насельніцтва нямала
Таемных ціхароў і шаптуноў,
Якія, пасылаючы “сігналы”,
Выскокваюць, як кажуць, са штаноў.
І ў тым, на жаль, зусім не бачу дзіва,
Што многа іх на нашае зямлі:
Адных улада шчодра напладзіла,
Другія самі бурна прараслі.
Надоечы паслаў сігнал чарговы
У райаддзел адзін шаптун такі.
Пачуў дзяжурны ўзбуджаныя словы:
— Работа ёсць для вас, сілавікі!
Дарослыя зрабіць рашылі свята.
Не для саміх сябе —для дзетвары.
Дзяцей і праўда тутака багата —
Як верабейкі, скачуць у двары.
І звонкі смех разносіцца наўкола,
Ім весела, няйначай ад гульні…
— Не разумею я: у чым крамола?
Больш па-пустому, дзядзька, не звані! —
Абсек дзяжурны. —
Мы на працы ўсё-ткі…
Аднак не супакоіўся шаптун:
— Дык вам жа неўспадоб любыя сходкі,
А тут людзей, паверце мне, табун!
Да гэта не галоўнае, дарэчы.
Я бачыў, як глядзеў са стараны:
Павесіў нехта стужкі на парэнчы —
Чырвоныя і белыя яны…
Дзяружны страпянуўся:
— Факт цікавы!
Я ўвесь аддзел пастаўлю на дыбкі,
Бо гэта не дзіцячыя забавы,
А акцыю праводзяць іх бацькі!
— Вядома ж, так!
Адпраўце іх за краты!
А ёсць грашок яшчэ і ў дзетвары:
У неба запускаюць дашкаляты
Чырвоныя і белыя шары.
— Вось гэта факт, бадай, крамольны самы.
Падобна, бунт рыхтуецца ў двары:
Не толькі пратэстуюць таты-мамы —
І дзеці іх таксама бунтары!
АМАП туды пасунуўся, як хмара,
За ім услед падаўся аўтазак.
Чакае ўсіх заслужаная кара —
Ніхто адтуль не вышмыгне!
Аднак
Дарма была паднятая трывога,
Бо шарыкі не лёталі ўгары.
За краты не адправілі нікога,
Да свята сапсавалі дзетвары.
* * *
Не дзівіць сітуацыя такая:
Асуджаных ужо задужа шмат.
А я ўсё з жахам думаю-чакаю,
Калі судзіць пачнуць і дашкалят…

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023