49-гадовы жыхар Гомеля на анлайн-пляцоўцы аднаго з банкаў убачыў, што за 1 расійскі рубель прапаноўваецца 3,43 беларускага. (На самай справе столькі каштуюць 100 расійскіх рублёў). Шляхам абменных аперацый ён “нагрэў” банк на 1,7 мільёна рублёў, за што асуджаны да 4,5 года пазбаўлення волі.
Калі ляжаць рублі-капейкі
Навідавоку дзе-нідзе,
Абавязкова злыдзень нейкі
На іх паквапіцца, скрадзе.
А чалавек чуць-чуць харошы
Застацца можа ў старане,
Калі ляжаць чужыя грошы,
Ён тыя грошы абміне.
Такое ж здарылася ў банку.
Адзін, прабачце, ахламон,
Напэўна, быў з пахмелля ўранку
Ці разявака проста ён
(Бадай, банкір запратэстуе,
Калі скажу, што ён бязмен),
Ды лічбу выставіў не тую
Там, дзе грашовы быў абмен.
Выходзіла, што грамадзяне,
Калі захочацца, маглі
Амаль дарма на той “паляне”
Купіць тутэйшыя рублі.
Адзін дзяцюк з благім намерам
Якраз зрабіў манеўр такі
І стаў адразу мільянерам,
Як самавітыя дзялкі.
Ён разумеў, што не міжволі
Усё ж парушаны закон
І быць яму ў злачыннай ролі.
І, безумоўна, ведаў ён:
Пазбегнуць вельмі проста кары:
Узяў чужое, дык аддай.
А давядзецца парыць нары,
Бо ён не ўсё аддаў, бадай.
* * *
Вядома, з-за такіх паводзін
Яго чакае сумны лёс.
Але чаму банкір ніводзін
Ніякай кары не панёс?
Павінны знаць любы і ўсякі,
Каб не ламаць, як кажуць, дроў:
Там, дзе працуюць разявакі,
Сапраўдны рай для махляроў.
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…