Categories: Фельетон

МЫ — НЕ РАБЫ, РАБЫ — НЕ МЫ?

Беларускія камунальнікі пачалі экспартаваць у Расію дворнікаў, бо, на думку расіян, беларусы прыбіраюць тэрыторыю лепей, чым выхадцы з Сярэдняй Азіі. Калісь насельнікі Расіі(Не так, прынамсі, і даўно)У свету белага прасіліІ чалабітныя насілі:— Канца нястачам не відно!

Падайце нам кавалак хлеба,
Каб не вурчэла ў жываце,
Бо душы адляцяць на неба
Са згаладалых, ссохлых цел!
Пустыя меліся паліцы,
І быў заўжды адзін намер:
Напіцца,
Потым пахмяліцца
(А зрэшты, гэтак і цяпер).
Калгасы-вёскі занядбалі,
Не знала бед адна Масква.
Быў лёс пастаўлены на шалі,
Ды ім, як кажуць, трын-трава.
Збавенне ім ад ліхалецця
Прыйшло, так мовіць, з-пад зямлі:
На нафту, газ на белым свеце
Угору цэны папаўзлі.
Ва ўзнёслым, радасным запале
Затым дзівіліся яны:
— Не стукнулі аб палец палец,
А зажылі мы, як паны!
І гонар гэтакі адчулі!
Такі ў сабе адчулі гарт!
Калісьці зналі толькі «гулі»,
Цяпер тым больш «пацець» не варт.
Да працы страцілі ахвоту
(Яе й раней няшмат было).
Тым болей брудную работу
Выконваць стала «западло».
Адходы, смецце, хлам, паперкі —
Ну, словам, чалавечы гной
«Паны вяльможныя» цяперка
Прыбраць не хочуць за сабой.
Хто ж прыбярэ? Ды свет вялікі —
Знайшлі «рабочую пчалу»:
Няхай узбекі ды таджыкі
Бяруць рыдлёўку ці мятлу.
Не разгінаюць спін сутулых,
Гарбацяцца яны за грош,
Бо сем’і ў кішлаках-аулах
Ліпеюць так, што нельга горш.
«Паны» ж яшчэ і чыняць здзекі
У анекдотах і кіно:
Маўляў, таджыкі і узбекі —
Паўчалавекі ўсё адно…
Ад той грашовае спакусы
(Чаго ўжо тут крывіць душой?)
І небаракі-беларусы
Пайшлі ў Расію талакой.
Адзначыць трэба, што спачатку
Расклад выходзіў неблагі:
«Паны» (тут не адымеш хватку)
Цанілі нашыя мазгі.
Патрабаваўся люд вучоны,
І праграмісты нарасхват…
Яны прыносілі мільёны,
Хоць без завоблачных зарплат.
Мы адчувалі гонар нават,
Хаця мазгоў было шкада:
Выходзіць, маем добры навык
І наш народ — не гламазда.
Ды мала ім адной навукі,
Разумнай нашай галавы,
Спатрэбіліся й нашы рукі
Для ненажэрнае Масквы.
Туды натоўпамі, адкрыта
Паехалі будаўнікі.
Яны для «панскае» эліты
Узводзілі асабнякі.
З такое сумнае нагоды
Маркоціліся трохі мы,
Бо і для нашага народа
Патрэбна будаваць дамы.
Ды быў жа вытлумак хоць нейкі,
Мы разумелі іх бяду:
Дзяржава плаціць тут капейкі.
За што сям’і купляць яду?
Малюнак надта непрыгожы…
І вось апошняя мяжа:
На наш народ глядзяць «вяльможы»,
Нібы на жабрака-бамжа.
Яны нам робяць прапановы:
— Што, галадаеце, сябры?
Вы, як таджыкі, ці гатовы
Вылізваць нашыя двары?
О, беларусы-небаракі!
А мусіць жа, гадкоў праз пяць
Не толькі ім двары —
І ср…кі
Няўзнак пагодзімся лізаць.
* * *
Жадаюць жыхары Расіі,
На іх гарбаціліся каб.
А беларусы хто? РАБсіла.
(Раблю акцэнт на гэтым «раб»).

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023