Categories: Фельетон

САМ НЕ ГАМ, А ІНШЫМ ДАМ

Беларускія тавары (тэлевізары, дываны, пылясосы, яйкі, мяса, масла і г.д.) чамусьці каштуюць за мяжой значна танней, чым у самой Беларусі. А алей наш урад увогуле прадае сваім грамадзянам па цане, амаль у 10 разоў большай, чым еўрапейцам! І не заўважылі бацька і маці — Вырасла ў іх неўзабаве дачка,Больш не гучыць галасок яе ў хаце,З’ехала «ў людзі» яна з гарадка.

Не затрымала дзяўчыну сталіца —
Шпарка жыццё набірала разгон.
З ёю француз пажадаў ажаніцца,
Вывез наогул яе за кардон.
Сніўся і там гарадочак палесскі,
Хоць і жыццё — нібы радасны сон.
Слала з Парыжа яна «эсэмэскі»,
Часам «садзілася на тэлефон».
То абмяркоўвала з маці навіны,
То гаварылі пра цэны, пра быт.
Хоць і ў Еўропе абедзьве краіны,
Толькі на розных планетах нібы.
«Мы тэлевізар купілі харошы, —
Маці паслала дачцэ «эсэмэс», —
Праўда, каштуе шалёныя грошы —
Бацька ў даўгі аж па вушы залез…»
Тут жа дачка пазваніла
З «мабілы»
І паўшчувала пакупкі наконт:
— Што вы, дурныя мае, нарабілі?
Лепей прывезла б я вам «Гарызонт».
Як перавесці рублі на даляры,
Тут, у Парыжы, каштуюць танней
Вашыя ўсе, з Беларусі, тавары.
Што ж «эсэмэс» не прыслалі раней?
— Каб жа мы зналі,
Што ў вашу краіну
Нехта тавар з Беларусі завёз
І дзешавейшы ён напалавіну,
Пральную мы не куплялі б машыну
І не ўзялі б за крэдыт пылясос…
Месяц за месяцам хутка мінулі,
Квеценню закрасавала вясна…
Зноў «эсэмэска» прыйшла ад матулі,
Скардзіцца зноўку дачушцы яна:
«Без тэлевізара і пылясоса
Мы пражылі б,
Але і на харчы
Цэны сягнулі цяпер да нябёсаў,
Хоць галадай або крычма крычы…»
І прагучаў у адказ неўзабаве
У гарадку тэлефонны званок:
— Што гэта робіцца
ў вашай дзяржаве?
Быццам людзей дапякаюць знарок…
Як на парыжскія глянеш вітрыны,
Дык багацей Беларусі няма.
Мяса найлепшае з вашай краіны
Людзі купляюць амаль задарма.
Вашыя масла, тварог і смятана,
Ну а тым больш беларускі алей
Тут прадаюцца нагэтулькі танна,
Што не бывае, дальбог, дзешавей…
Доўга гадалі, чаму за «капейкі»
Нашы тавары вязуць за мяжу,
І не знайшлі ўсё-ткі вытлумак нейкі.
Я ж зразумеў і жанкам падкажу.
Дбае аб людзях урад наш любімы
І павышае калі-нікалі
Цэны на бырла — каб меней пілі мы,
Цэны на ежу — каб меней жылі…

Алесь НЯУВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023